Наркаманія — псіхічнае захворванне, якое ўзнікае пры ўжыванні наркотыкаў не па медыцынскіх паказаннях. Не існуе наркотыкаў, якія не выклікалі б залежнасці, і не існуе людзей, для якіх наркотыкі не былі б небяспечныя.
Даступнасць наркотыкаў — асноўная прычына наркаманіі. У Рэспубліцы Беларусь праблема барацьбы супраць незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў з’яўляецца важным напрамкам палітыкі дзяржавы. Тых, хто спрабуе зарабіць на «атрутным зеллі», рана ці позна напаткае сур’ёзнае пакаранне.
На жаль, прыклады парушэння антынаркатычнага заканадаўства ёсць і на Дзятлаўшчыне. Так, у навагоднюю ноч каля аднаго з дамоў па вуліцы Навагрудскай райцэнтра супрацоўнікі раённай міліцыі затрымалі трыццацітрохгадовага мясцовага жыхара. Мужчына ў сваёй аўтамашыне захоўваў 0,2322 грама наркатычнага рэчыва — марыхуаны. А пры затрыманні, выходзячы з машыны, каб пазбегнуць адказнасці, выкінуў з адзення папяровы скрутак з марыхуанай вагой 0,2848 грама.
Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў на парушальніка крымінальную справу па частцы 1 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконнае без мэты збыту захоўванне наркатычных сродкаў). У час расследавання былі выяўлены факты збыту наркатычных сродкаў. У сувязі з гэтым крымінальную справу перакваліфікавалі ў частку 2 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконнае з мэтай збыту захоўванне наркатычных сродкаў). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 8 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
В. БАРОЎСКІ,
оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…
Приближается Новый год и Рождество – одни из самых любимых праздников наших граждан. К этим…
Комитет государственного контроля Гродненской области информирует о проведении «горячей линии» по реализации требований Указа Президента…
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…