Нягледзячы на прымаемыя меры, ва ўсім свеце праблемы наркаўжывання і нарказлачыннасці па-ранейшаму стаяць вельмі востра.

На сённяшні дзень колькасць нарказалежных складае больш за 5 % ад усяго насельніцтва планеты і 7 %, хто хоць раз спрабаваў наркотыкі. Прычым, незаконны абарот наркатычных сродкаў з’яўляецца адным з найбольш латэнтных відаў злачыннай дзейнасці, у сувязі з чым, ацаніць рэальны ўзровень наркатызацыі грамадства вельмі складана.

У нашай дзяржаве аб наркаманіі шырока загаварылі ў пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя, калі былі зафіксаваны першыя факты масавага ўжывання наркотыкаў сярод моладзі ў горадзе Светлагорску.

Нягледзячы на шэраг станоўчых тэндэнцый, колькасць нарказлачынстваў, якія па-ранейшаму выяўляюцца штогод, застаецца вельмі высокай. Па выніках 2021 года ў Гродзенскай вобласці яе склала 425 злачынстваў.

Безумоўна, найбольшую грамадскую небяспеку ўяўляе сабой злачынная дзейнасць, звязаная з распаўсюджваннем наркатычных сродкаў. З улікам гэтага, выяўленне фактаў збыту наркотыкаў з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў работы праваахоўных органаў. У 2021 годзе ўзбуджана 242 крымінальныя справы па фактах здзяйснення злачынстваў дадзенай катэгорыі.

На працягу апошніх гадоў наркадылеры актыўна выкарыстоўваюць у сваёй злачыннай дзейнасці сетку Інтэрнэт, імкнучыся, тым самым, захаваць сваё інкогніта. З гэтай мэтай ствараюцца спецыялізаваныя інтэрнэт-магазіны, перадача наркотыку пакупніку здзяйсняецца шляхам пакідання тавару ва ўмоўленым месцы або, так званых “закладак”. У сувязі з гэтым, значныя намаганні органаў унутраных спраў сканцэнтраваны на выяўленні і спыненні дзейнасці такіх віртуальных кропак продажу, з дапамогай якіх наркатычныя сродкі збываюцца як на тэрыторыі Рэспублікі, так і за яе межамі.

Папулярнасцю сярод наркаўжывальнікаў карыстаецца насенне маку, які выкарыстоўваюць у якасці сыравіны для вырабу опію. У гэтай сувязі дзяржавай прыняты меры, накіраваныя на ўзмацненне кантролю за абаротам насення. Дэкрэтам кіраўніка дзяржавы ад 14.01.2014 г. № 6 “Аб некаторых пытаннях дзяржаўнага рэгулявання абароту насення маку” абмежаваны свабодны абарот насення, урэгуляваны пытанні дзяржаўнага кантролю за ўвозам яго ў краіну, рэгламентаваны парадак рэалізацыі насення на тэрыторыі нашай дзяржавы, у тым ліку аптовага і рознічнага гандлю.

Наркаманія ўяўляе сабой цяжкае хранічнае захворванне, якое характарызуецца наяўнасцю ў наркаўжывальніка псіхічнай і фізічнай залежнасці.

У нарказалежных адзначаецца паступовы рост устойлівасці арганізма да псіхаактыўных рэчываў (змяненне талерантнасці). Гэта прыводзіць да неабходнасці ўжывання ўсё большых дозаў. Наркаман са “стажам” можа пераносіць дозы, смяротныя для здаровага чалавека. Талерантнасць у аднаго і таго ж наркаўжывальніка можа вагацца, часта немагчыма вызначыць дакладны аб’ём наркотыку ва ўжытым прэпараце, што прыводзіць да перадазіроўкі.

Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае сур’ёзныя санкцыі за здзяйсненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў:

за распаўсюджванне наркатычных сродкаў – адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 6 да 15 гадоў.

Найбольш жорсткія санкцыі прадугледжаны для тых выпадкаў, калі збыт наркатычнага сродку цягне за сабой смерць асобы, якая яго ўжывала. У такім выпадку збытчыку пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі.

З мэтай узмацнення прафілактычнага эфекту і зніжэння матывацыі непаўналетніх да ўдзелу ў злачыннай дзейнасці, звязанай з распаўсюджваннем наркотыкаў, узрост наступлення крымінальнай адказнасці за збыт наркатычных наступае з 14 гадоў, а не з 16, як было раней.

На сённяшні дзень прымаюцца ўсе неабходныя меры, якія не дазваляюць дапусціць нястрымнага росту наркаманіі ў Рэспубліцы. Разам з тым гэтая праблема па-ранейшаму вельмі актуальная. Відавочна, што работа, якая праводзіцца зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі і грамадскімі арганізацыямі, з’яўляецца толькі адной са складнікаў барацьбы з гэтым сацыяльным злом. Паспяховасць супрацьдзеяння нарказлачыннасці напрамую залежыць ад асабістай пазіцыі кожнага жыхара краіны, яго ўсвядомленага выбару на карысць адмовы ад наркаспажывання.

Андрэй ГІЗОЎСКІ,
старшы пракурор аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

7 минут ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

4 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

22 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago