Ён расказаў пра зробленае ў раёне за 2017 год. Больш падрабязна спыніўся на рабоце будаўнічага комплексу Дзятлаўскага раёна.

Дзякуючы будаўнікам раёна на Дзятлаўшчыне з’явіўся шэраг новых аб’ектаў. У бягучым годзе праводзіліся і былі завершаны наступныя работы:

– па мадэрнізацыі рэнтгенкабінета ЦРБ,

– па рэканструкцыі хола і часткі калідора 2 паверху галоўнага корпуса бальніцы, бягучы рамонт часткі калідора другога паверху і лесвічнай пляцоўкі 2-3 паверха галоўнага корпуса Дзятлаўскай ЦРБ,

– па капітальным рамонце даху з мадэрнізацыяй аконных запаўненняў, санвузлоў і душавых Казлоўшчынскай школы,

– па капітальным рамонце жылога дома № 1 з мадэрнізацыяй балконаў у аграгарадку Гезгалы,

– па капітальным рамонце двух жылых дамоў у Наваельня (№ 7 па вул. Снітко і № 45а па вул. Чырвонаармейскай),

– У КСУП “Белагурна” завершаны работы па рэканструкцыі малочнатаварнай фермы “Белагурна”,

– камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемствам “Белагурна” ўведзены ў эксплуатацыю аднакватэрны жылы дом у аграгарадку Белагурна агульнай плошчай 80 кв. м.,

– адкрытым акцыянерным таварыствам «Граніт-Агра» ўведзены ў эксплуатацыю чатырохкватэрны жылы дом у аграгарадку Круцілавічы плошчаю 343 кв. м.,

– адкрытым акцыянерным таварыствам «ДэяГруп» завершаны работы па рэканструкцыі адміністрацыйнага будынку пад цэх па перапрацоўцы і кансерваванні мяса і субпрадуктаў у Наваельні?

– завершана будаўніцтва праваслаўнай царквы ў Дзятлаве.

Акрамя таго, завершаны работы па будаўніцтве падводзячага газаправода да вёскі Лапушна (падрадчык ПРУП «Гроднааблгаз»). Гэтым часам завершаны праектныя работы па газіфікацыі жылых дамоў у вёсках Лапушна і Лезнявічы. Пры наступленні спрыяльных умоваў надвор’я будуць пачаты работы на будаўніцтве размеркавальнага газаправоду ў названых вёсках. Плануецца газіфікаваць 23 жылыя дамы. За 12 месяцаў 2017 года ўведзена ў эксплуатацыю 1804 квадратных метраў жылля або 106 % да гадавога задання (1700 кв. м). Індывідуальнымі забудоўшчыкамі ўведзена ў эксплуатацыю 1381 кв. м. жылля.

Станоўча варта адзначыць работу дарожна-рамонтнага будаўнічага ўпраўлення № 119 камунальнага праектна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблдарбуд» і упраўлення спецыяльных работ г. Дзятлава адкрытага акцыянернага таварыства «Будкомплекс». Названыя прадпрыемствы працуюць стабільна, загружаны аб’ёмамі работ.

Будаўнічым комплексам у 2017 годзе зроблены зачын на 2018 год. На пераходзячых аб’ектах (з 2017 года на 2018 год) у гэтым годзе вядуцца работы:

– па капітальным рамонце будынку Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь,

– па мадэрнізацыі часткі першага паверху пад размяшчэнне клініка-дыягнастычнай лабараторыі корпуса  Рэспубліканскай туберкулёзнай бальніцы,

– па рэканструкцыі лячэбнага аддзялення філіялу санаторыя “Радон”,

– па стварэнні пляцоўкі для складзіравання металалому ў Наваельнянскім ўчастку ўнітарнага прадпрыемства «Гродновторчермет».

Таксама ў 2018 годзе плануецца выканаць:

– мадэрнізацыю харчблока Гезгалаўскай сярэдняй школы,

– капітальны рамонт жылых дамоў у Дзятлаве па вул. Чырвонаармейскай, 16, і па вуліцы Навагрудскай, 8.

З улікам вышэйназваных аб’ектаў, якія плануюцца да будаўніцтва і капітальнага рамонту ў 2018 годзе, будзе магчымасць загрузіць аб’ёмам работ будаўнічыя арганізацыі раёна.

Упэўнены, падкрэсліў Юрый Залеўскі, што рэалізацыя новых планаў нам па сілах. Для гэтага на Дзятлаўшчыне ёсць працавітыя людзі, кампетэнтныя кіраўнікі і спецыялісты, перспектыўная моладзь. Удзячны ўсім за добрасумленную працу і ўклад у развіццё нашага раёна.

У калектыве Наваельнянскага хлебакамбіната са справаздачай выступіў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Жыдко.Ул. інф. “Перамогі”.

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

2 Комментарии

  • Вот молодец Юрий Петрович! Без шпаргалки знает ситуацию в районе по своей сфере (а это ведь не только строительство).

  • Проблем в строительной сфере района немерено! Или наши строители научатся работать с европейским качеством и быстро, или уйдут с рынка, потому что конкуренция на стройрынке зашкаливает. Тяп-ляп уже не пройдет.

Оставьте ответ фентези Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации