Нам даверана памяць. Вымпел прыбыў у Раклевіцкую базавую школу

Усё менш часу застаецца да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – юбілейнай 80-й гадавіны вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Сваю ўрачыстую “вахту памяці” па ўстановах Дзятлаўшчыны прадаўжае вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”, якім сёлета ў ліку яшчэ васьмі населеных пунктаў краіны па ўказе Прэзідэнта ўдастоены наш райцэнтр.

17 чэрвеня знамённая група сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава на чале з дырэктарам установы Марынай Нячай, яе намесніцай па выхаваўчай рабоце Соф’яй Бомбер урачыста перадала вымпел навучэнцам і педкалектыву Раклевіцкай базавай школы.

У аграгарадку ганаровы знак сустрэлі на ўрачыстай лінейцы з удзелам старшыні Дзятлаўскага сельвыканкама Ігара Хітро.

– Вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”, якога Дзятлава ўдастоена ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – гэта сімвал Вялікай Перамогі, стойкасці беларускага народа ў гады ваеннага ліхалецця, якая была праяўлена і на дзятлаўскай зямлі, – адзначыла намеснік дырэктара ўстановы па вучэбнай рабоце Ларыса Гаўрош. – Мы заўжды будзем памятаць подзвігі тых, хто аддаў свае жыцці, здароўе, сілы, каб мы жылі ў мірнай краіне пад мірным небам, і будзем перадаваць з пакалення ў пакаленне памяць аб іх.

Да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі наша ўстанова ўдзельнічала ў міжшкольных раённых сеткавых праектах. У праекце “Марафон Вялікай Перамогі, або New-пакаленне аб вайне, Перамозе, мірным часе”, які рэалізоўвала гімназія № 1 горада Дзятлава, нашы вучні 7-8 класаў былі адзначаны граматай за ІІІ месца, за праект Гезгалаўскай сярэдняй школы мы атрымалі сертыфікат.

У Раклевіцкай базавай школе праходзяць акцыі, вядзецца даследчая работа па вывучэнні лёсаў землякоў, нашы навучэнцы далучыліся да праекта “Беларусь памятае, памятаем кожнага”. У абласным праекце “Юныя экскурсаводы” дзевяцікласніца Ганна Піліпчук занята ІІІ месца, а наш школьны музей адзначаны дыпломам за І месца ў раёне сярод школьных музеяў у намінацыі “Брэндавая прадукцыя”.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

58 минут ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

2 часа ago

Актуальнае меркаванне. Доўгатэрміновы працэс, які складаецца з адказных дзеянняў кожнага

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

4 часа ago

Госавтоинспекция напоминает правила проезда перекрестков и пешеходных переходов!

Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствует о том, что одними из причин совершения дорожно-транспортных…

5 часов ago

В Беларуси намолотили 8,4 млн тонн зерна

В Беларуси намолотили 8,4 млн тонн зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

6 часов ago

Аляксандр Саладуха выступіць у Дзятлаве з новым альбомам

8 верасня ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці чарговы сольны альбом і новую канцэртную…

6 часов ago