Нам даверана памяць. Узнагарода, якую заслужыў наш народ

У Хвінявіцкай сярэдняй школе з удзелам навучэнцаў, педагогаў і прадстаўнікоў мясцовай улады прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная перадачы вымпела “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”, якім горад Дзятлава быў адзначаны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Знамённая група Вензавецкай сярэдняй школы разам са старшынёй Вензавецкага сельвыканкама Алегам Шымко прывезла ўзнагароду ў Хвінявічы, каб урачыста перадаць пераможную эстафету калектыву навучальнай установы.

– Для нашай школы вялікі гонар і павага атрымаць вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”, якім па заслугах быў узнагароджаны горад Дзятлава, – адзначыла намеснік дырэктара Хвінявіцкай сярэдняй школы Алена Русін. – Мы шануем памяць тых, хто заваяваў для нас мір цаной свайго жыцця. Жадаю, каб над галавой заўсёды было мірнае неба, каб кожны новы дзень дарыў беларусам шчасце, радасць, вясёлыя ўсмешкі і звонкі смех дзяцей. Няхай адгалоскі вайны застануцца толькі ў кнігах і фільмах, а ў нашых сэрцах жыве гонар за подзвігі герояў Дзятлаўскага раёна.

Школьнікі ўшанавалі памяць землякоў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, усклаўшы кветкі да помніка.

98-гадовая мясцовая жыхарка, ветэран педагагічнай працы Хвінявіцкай сярэдняй школы Еўдакія Улога, якая была падлеткам у гады Вялікай Айчыннай вайны, страціла на франтах братоў і бацьку, з таго самага дня, як прачытала ў раённых СМІ аб высокай узнагародзе, марыла ўбачыць вымпел на свае вочы. На ўрачыстай цырымоніі перадачы жанчына не змагла быць з-за праблем са здароўем. Аднак яе жаданне было выканана: у госці да Еўдакіі Рыгораўны разам з вымпелам завіталі хвінявіцкія школьнікі, намеснік дырэктара Хвінявіцкай сярэдняй школы Таццяна Санцэвіч і кіраўнік спраў Парэцкага сельвыканкама Наталля Бакшук. Са слязамі радасці на вачах і словамі ўдзячнасці жанчына сустрэла гасцей:

– Дзякуй вам за гэты вялікі гонар – дакрануцца да вымпела “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”, аб якім столькі чула і чытала. Вы натхнілі мяне на далейшае жыццё. Я вельмі рада, што Дзятлаўшчына ўзнагароджана такой высокай, сапраўднай і вельмі важнай узнагародай. Яе заслужыў увесь наш народ: мае родныя Магілёўшчына і Дзятлаўшчына, мая сям’я, землякі – усе набліжалі Вялікую Перамогу. У тым, што горад Дзятлава быў удастоены вымпела – заслуга ўсіх пакаленняў: і старэйшага, якое вызваляла горад і нашу краіну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і малодшых, якія шануюць і ўвекавечваюць памяць аб ратным гераізме продкаў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

55 минут ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

57 минут ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

16 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

16 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

18 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

18 часов ago