Нам даверана памяць. У Казлоўшчыне вядуцца раскопкі

У парку пасёлка Казлоўшчына, размешчаным на вуліцы Савецкай паміж будынкам сённяшняга Дома культуры і тэрыторыяй вытворчага ўчастка Дзятлаўскага РУП ЖКГ, ідуць пошукавыя работы па высвятленні месца масавага расстрэлу мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Праводзяцца яны сіламі байцоў 52-га спецыялізаванага пошукавага батальёна Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Падрабязней аб ходзе работ, фактах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на Дзятлаўшчыне расказаў пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго:

– Пры вывучэнні дакументаў у час расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе мірнага насельніцтва Беларусі быў выяўлены акт надзвычайнай камісіі ад 6 лютага 1945 года, згодна з якім у казлоўшчынскім садзе, размешчаным насупраць будынка былой нямецкай камендатуры, ускрыты чатыры магілы, у якіх былі знойдзены 654 чалавекі. З-за таго, што трупы моцна згнілі, апазнаць іх было немагчыма, і яны былі закапаны ў тым самым месцы.

У 2023 годзе пракуратурай і Следчым камітэтам Дзятлаўскага раёна былі праведзены следчыя дзеянні, агляд месца здарэння, дапытаны сведкі.

Валянцін Абухаў паказаў, што ў ходзе вывучэння архіўных дакументаў – актаў устанаўлення злачынстваў на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці быў знойдзены той самы акт злачынстваў, аформлены камісіяй Казлоўшчынскага раёна.

У сваіх сведчаннях Ігар Данільчык і Аксана Яфімік указалі на прыблізнае месца расстрэлу і пахавання мясцовых жыхароў.

– Таксама сведка Яфімік расказала, што ў 1995 годзе, калі вадзіла навучэнцаў школы на экскурсію ў мясцовы парк, міма праходзіла мясцовая жыхарка, якая адзначыла, што гэта месца нядобрае, бо тут у час вайны нямецкімі акупантамі былі застрэлены жыхары пасёлка, – расказаў Віталій Станіслававіч.

Ён заклікаў усіх, каму што-небудзь вядома пра расстрэлы ў Казлоўшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, паведаміць у пракуратуру раёна.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Выбудаваць сістэму работы ўсіх служб

Рэгістрацыя дзяржмаёмасці, завяршэнне капітальных рамонтаў, Адзіны дзень бяспекі, дзейнасць гандлёвых аб’ектаў – на гэтыя і…

5 часов ago

Нам даверана памяць. “Чырвоную зорку героя” ўстанавілі на помніку Аляксандра Міцкевіча

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэалізацыя абласнога праекта “Чырвоная зорка героя”, які аб’яднаў абласную арганізацыю РГА “Белая…

6 часов ago

Александр Лукашенко в преддверии Дня народного единства вручил госнаграды заслуженным представителям различных сфер

Президент Беларуси Александр Лукашенко вручил государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония организована в…

7 часов ago

Маршруткі і таксі на асаблівым кантролі

З 14 па 20 верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы ў адносінах перавозак пасажыраў маршрутнымі транспартнымі…

7 часов ago

Чалавек і яго справа. Выбар сапраўдных мужчын

Для кожнага мужчыны надыходзіць момант, калі трэба рабіць выбар, ад якога будзе залежаць далейшае жыццё,…

7 часов ago

“Лідар-платформа: БРПА_БРСМ”: эстафета пакаленняў на Дзятлаўшчыне

У Дзятлаўскім раёне завяршыўся цыкл мерапрыемстваў тэматычнага тыдня “Моладзевы пульс: БРПА + БРСМ на Дзятлаўшчыне”.…

7 часов ago