Нам даверана памяць. Мясціны, якія прамаўляюць да нас

На Дзятлаўшчыне прайшоў патрыятычны велапрабег па турыстычным веламаршруце № 489  “Партызанскай сцяжынай па Ліпічанскай пушчы”, прысвечаны 81-й гадавіне Вялікай Перамогі.

Яго ўдзельнікамі сталі калектыў райвыканкама на чале са старшынёй Андрэем Садоўскім, таксама кіраўнікі сілавых структур раёна.

Маршрут распачаўся ў асаблівым для дзятлаўчан месцы – на ўскрайку аўтадарогі каля хутара Кляшчы, дзе ў першыя дні вайны 14 чырвонаармейцаў абаранялі горад Дзятлава цаной свайго жыцця, вялі няроўны бой з фашыстамі. Нават ворагі, прызнаўшы мужнасць савецкіх воінаў, пахавалі іх з пашанай. Праз гады астанкі загінулых герояў былі перапахаваны каля абеліска Славы, на месцы бою ўсталяваны памятны знак. Андрэй Уладзіміравіч адзначыў, што пошукавая работа па высвятленні імёнаў герояў прадаўжаецца.

У Рудаяварскім лясніцтве ўдзельнікі велапрабегу пераселі на двухколавы транспарт і рушылі па маршруце памяці.

Веласіпедны шлях працягласцю 17 кіламетраў прайшоў ад лясніцтва да партызанскага шпіталя, які быў знойдзены мясцовымі краязнаўцамі праз 75 гадоў пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Ён пралягаў праз месцы, звязаныя з гісторыяй і культурай нашага краю, найперш – трагічнымі падзеямі часоў Вялікай Айчыннай вайны, аб якіх удзельнікам велапрабегу расказалі дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Вераніка Паўлоўская і дырэктар раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Аляксей Ківуля.

Сярод такіх аб’ектаў гісторыі – пахаванне ахвяраў фашысцкага генацыду сям’і Чайкоўскіх, на месцы гібелі якіх цудоўным чынам вырас сяміствольны клён, быццам у памяць аб усіх забітых; пахаванне знішчанай фашыстамі сям’і Кашкала; касцёл Святога Іосіфа – помнік драўлянага дойлідства, царква Святога Архангела Міхаіла, пабудаваная з дрэва ў форме крыжа. Аб святынях расказалі айцец Аляксей Лаўнік і ксёндз Яўгеній Ціхан. Удзельнікі маршруту ўшанавалі памяць ахвяраў генацыду і ўсклалі кветкі да іх магілаў.

Цэнтральнай кропкай турыстычнай сцяжыны стаў партызанскі шпіталь, дарогу да якога цаной свайго жыцця не выдаў Іосіф Філідовіч. У ваенны час ён быў востравам сушы сярод непраходнага балота, за час існавання ў ім вылечыліся каля 500 цяжкапараненых. На ўваходзе – манумент з цэльнага бруса з уваходам у форме пяціканцовай зоркі, якая сваімі абрысамі нагадвае ўваход у Брэсцкую крэпасць. На гэтым месцы велатурысты змаглі зрабіць невялікі адпачынак і падсілкавацца салдацкай кашай ад Дзятлаўскага лясгаса.

У фінале веламаршруту яго ўдзельнікі завіталі на месца, дзе нарадзіўся герой Дзятлаўшчыны Іосіф Філідовіч: некалі тут былі дамы, а цяпер устаноўлены памятны камень. Гісторыю свайго роду расказала праўнучка Іосіфа Юр’евіча Алена Чайкоўская. Яна ўзгадала сваё дзяцінства і расповеды пра партызанскі шпіталь, якія часта чула ад дзядзі Фёдара, які быў сувязным у партызанскім шпіталі, і падкрэсліла, што іх сям’я ганарыцца подзвігам продка і прадаўжае вывучэнне яго гісторыі.

Веламаршрут памяці пакінуў у яго ўдзельнікаў шмат уражанняў, для многіх адкрыў раней невядомыя старонкі гісторыі, даў матэрыял для роздуму пра наша мінулае, сучаснасць і будучыню.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Назначэнні. Знаёмцеся, новы галоўны спецыяліст сацыяльнай абароны

4 мая на пасаду галоўнага спецыяліста ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама прызначаны…

11 часов ago

Дрэўцы ў парку ў памяць аб загінулых

Новыя дрэўцы барбарысу, ліпы і клёну з’явіліся ў цэнтральным парку ў Дзятлаве, якія высадзілі старшыня…

12 часов ago

Кінапрэм’ера – “Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь”

7 мая, напярэдадні Свята дзяржаўнай сімволікі, у кінатэатрах нашай краіны адбылася прэм’ера кінастужкі “Дзяржаўны гімн…

12 часов ago

З часцінкай Вечнага агню і ўдзячнасцю за мір

7 мая па месцах баявой славы Дзятлаўшчыны ў рамках акцыі “Народнае ўскладанне” вахту памяці ажыццявілі…

12 часов ago

Навіны бібліятэкі. Памяць, якая жыве ў кнігах

Напярэдадні  Дня Перамогі Дзятлаўская раённая бібліятэка арганізавала для жыхароў і гасцей горада тэматычную кніжную выставу…

14 часов ago

Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов радио, телевидения и связи с профессиональным праздником

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов радио, телевидения и связи с профессиональным праздником.…

14 часов ago