Аўтар: Генадзь Андрэевіч Янісон
Месца і дата стварэння: Палявая пошта 17884-Е, 1943/07/26
Ідэнтыфікацыйны нумар: КП 4221
Ліст з фронту Генадзя Андрэевіча да сваёй маці Ефрасінні Рыгораўны. Адрасаваны ў горад Златавуст Чалябінскай вобласці.
Аўтар ліста звяртаецца да маці, якой шле сардэчнае прывітанне з фронту і жадае ўсяго найлепшага. Піша, што жывы і здаровы, жыве добра, кормяць выдатна, даюць па сто грам да абеду. Паведамляе, што ўчора (заўвага рэд. 1943/07/25) паслаў ёй пераводам 100 рублёў, ад брата Жорыка атрымаў ліст, на які ўжо адказаў.
Генадзь Андрэевіч піша таксама, што яго ўзнагародзілі медалём “За адвагу”. Звяртаецца да маці, каб напісала, як жыве, як у яе справы.
Генадзь Андрэевіч Янісоннарадзіўся ў 1922 г. у сяле Міхайлаў-Пагост Лакнянскага раёна Вялікалукскай вобласці (Калінінская вобласць, Ленінскі раён). Рускі, беспартыйны. Прызваны на фронт 15.07.1942 г. Златавустаўскім РВК Чалябінскай вобласці. Праходзіў службу пры вайсковай часці п/п 17884 “Е” ў 309-м танкавым батальёне 109-й танкавай брыгады ў званні сяржанта (быў камандзірам башні танка). Загінуў на фронце на Курска-Арлоўскай дузе 04.08.1943 г. Месца пахавання: вёска Бельдзяжка Кромскага раёна Арлоўскай вобласці.
Узнагароды: медаль “За адвагу”.
Подзвіг: падчас бою ў раёне сяла Аляксандраўка Арлоўскай вобласці танкам пад камандаваннем камандзіра башні Генадзя Янісона былі знішчаны дзве цяжкія гарматы, адна дрэва-земляная агнявая кропка і да 30 салдат і афіцэраў праціўніка.
Ліст-трохкутнік Генадзя Андрэевіча знаходзіцца ў Дзятлаўскім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі.
Па матэрыялах Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#музей #ВОВ #ветеран
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…