Нам даверана памяць. “Кожны трэці”. Дзятлаўчане пра канцэрт-рэквіем

У памяць аб загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны да 80-годдзя Перамогі савецкага народа над фашызмам у Мінску ў Палацы Рэспублікі дадзены старт серыі канцэртаў-рэквіемаў “Кожны трэці”, якія ўбачаць жыхары ўсіх абласцей Беларусі.

9 красавіка ў сталіцы пабывалі гродзенцы. У састаў дэлегацыі Дзятлаўскага раёна ўваходзілі 90 чалавек – прадстаўнікі ўлады, дэпутаты, работнікі арганізацый, члены прафсаюза і грамадскіх аб’яднанняў.

Нашы землякі падзяліліся ўражаннямі ад канцэрта.

Вадзім Бялятка, намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў:

– Самая вялікая каштоўнасць, што мы на сёння маем, – гэта 80 гадоў мірнага жыцця. Савецкаму народу, які перамог фашызм, яны дасталіся дарагою цаною, не меншую заплацілі беларусы: у агні ваеннага ліхалецця загінуў кожны трэці наш суайчыннік, нездарма менавіта такую назву атрымаў і канцэрт-рэквіем.

Сцэнічнаму выступленню лепшых беларускіх артыстаў эстрады папярэднічала выстава “Генацыд: дакументы і відавочцы сведчаць”, якая нікога не пакінула раўнадушным. Яна – даніна ўсім бязвінна загінулым, бо адлюстроўвае ісціную нечалавечую сутнасць фашызму, ідэі перавагі аднаго народа над другім. Дакументы і заснаваная на архіўных звестках літаратура, знаходкі з месцаў масавых знішчэнняў людзей і тэматычныя палотны мастакоў – усё там нагадвала аб нашым трагічным мінулым.

Дзеянне, што разгарнулася на сцэне, было насычана эмоцыямі, харэаграфічнымі элементамі, спецэфектамі і суправаджалася архіўнымі відэастужкамі на вялікім экране, таму ў кожнага гледача стваралася адчуванне жывой прысутнасці на палях бою, у беларускіх вёсках, ахопленых агнём, сярод байцоў савецкай арміі, нездарма зала шмат разоў уставала ў адзіным парыве, аддаючы даніну памяці героям і ахвярам вайны.

Вельмі пранікнёнымі былі кампазіцыі “Раскажы дзіцяці пра вайну”, “Пакінуць след”, “Не будзіце заснуўшых салдат”. Іх назвы гавораць самі за сябе, і я ўпэўнены, што канцэрт-рэквіем “Кожны трэці” варта пабачыць нашым суайчыннікам, асабліва моладзі. Нездарма ён атрымаў вялікі рэзананс у нашай краіне. Цудоўна, што ў жыхароў розных рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку і дзятлаўчан, напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі з’явілася магчымасць наведаць Палац Рэспублікі і акунуцца ў гэту незабыўную атмасферу памяці, удзячнасці, патрыятызму, адчуць яе ў сваім сэрцы. Для нас, мірнага пакалення, вельмі важна ведаць, разумець і захоўваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне.  

Таццяна Санцэвіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Хвінявіцкай сярэдняй школы:

– Канцэрт-рэквіем “Кожны трэці” да 80-годдзя Вялікай Перамогі быў кранальным і відовішчным. Ваенныя песні і кампазіцыі ў выкананні вядомых беларускіх артыстаў нагадвалі гледачам аб подзвігах нашых продкаў, трагізме, які перажыў наш народ у гады вайны. З непадробным майстэрствам і шчырасцю дарослыя і юныя выканаўцы ў сваіх песнях прагортвалі старонкі гісторыі ад мірнага часу да фашысцкай навалы і ўрачыстага, светлага Дня Перамогі. Кожнае выступленне выклікала хваляванне, часам, праймала да слёз. Музыка і спецэфекты пагружалі ў атмасферу, дзе кожны глядач адчуваў сябе часткай гэтай вялікай гісторыі. Атрымалася сапраўднае свята памяці і гонару за нашу краіну.

Мы, педагогі, якім пашчасціла пабываць у сталіцы, удзячны аддзелу ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама і прафсаюзу работнікаў адукацыі і навукі за магчымасць далучыцца да гэтай важнай падзеі.

Вераніка Адамчык, бухгалтар ААТ “Граніт-Агра”:

– Выдатна, што арганізуюцца падобныя мерапрыемствы, бо тэма Вялікай Айчыннай вайны вельмі важная: нашу родную гісторыю ўсім трэба ведаць і памятаць.

На працягу канцэрта ў мяне былі глыбокія эмоцыі да “мурашак”, часам хацелася плакаць, бо гэта сапраўды сур’ёзна і страшна.

У такія моманты хочацца толькі паўтараць “дзякуй, дзякуй” тым людзям, якія за нас ваявалі, падарылі нам жыццё, маладосць і яснае неба над зямлёй. Трэба цаніць тое, што ў нас ёсць і памятаць аб тых, хто пакінуў нам гэты каштоўны дар.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #ВОВ #нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

2 часа ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

6 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

24 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

1 день ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago