Нам даверана памяць. Экскурсія з поўным пагружэннем

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў дзятлаўчане атрымалі знакавы падарунак – магчымасць наведаць унікальны перасоўны музей “Цягнік Перамогі”, які зрабіў прыпынак у горадзе Лідзе.

На экскурсію адправіліся работнікі калектываў Дзятлаўшчыны, навучэнцы школ раёна.

Кожны вагон цягніка – інсталяцыя, якая пагружае наведвальнікаў у абстаноўку ваенных гадоў. Усяго ў саставе цягніка 9 тэматычных вагонаў, якія адлюстроўваюць гістарычныя эпізоды: перадваенныя гады, Вялікая Айчынная вайна, Перамога. Кожны музейны пакой-вагон напоўнены важнымі дэталямі: рэчы, гуки і нават пахі ствараюць атмасферу тых гадоў.

Экскурсію для гасцей правяла аўдыягід “Лідзія”, машыніст цягніка, якая ў кожным вагоне музея распавядала ўнікальныя гісторыі, узнаўляла ў памяці агульнавядомыя і лакальныя драматычныя падзеі ваенных гадоў, факты, лёсы і ўспаміны людзей. За час непрацяглай экскурсіі наведвальнікі музея на колах стараліся паспець усё: разгледзець экспазіцыю ў дэталях, праслухаць важную інфармацыю, прасякнуцца атмасферай і зрабіць некалькі кадраў на памяць.

Дзятлаўчане падзяліліся сваімі ўражаннямі ад убачанага.

Яўген Радзюк,
навучэнец 10 класа Дварэцкай сярэдняй школы:

– Экскурсія вельмі спадабалася – максімальна насычана і інфарматыўна. Уся гісторыя Вялікай Айчыннай вайны і Вялікай Перамогі ў адным цягніку. Эфект прысутнасці надзвычайны! Ты стаіш, бачыш усё гэта, быццам у рэальнасці, хаця адбываецца ўсё на экранах, не на самой справе. Гэта не проста падарожжа ў гісторыю, але выдатная нагода адчуць, убачыць на свае вочы Вялікую Айчынную вайну. З прабітымі бартамі, адкрытым дахам, дзе лётаюць самалёты. Вельмі крута!

Кацярына Карэнка,
доктар агульнай практыкі Дзятлаўскай ЦРБ:

– Нам пашчасціла разам з калегамі паўдзельнічаць у цікавай і незвычайнай экскурсіі па “Цягніку Перамогі”. Вельмі кранальна, глыбока, не адразу і словы падбяру, каб перадаць, што цяпер адчуваю. Хачу пажадаць сучаснікам ніколі не зведаць у рэальным жыцці тых падзей, аб якіх нам расказала экспазіцыя музея. І наадварот, раю кожнаму беларусу наведаць унікальны музей “Цягнік Перамогі”, каб не толькі ведаць гісторыю, але адчуць і пражыць яе разам з героямі аповеду. Столькі працы і творчасці ўкладзена ў афармленне экспазіцыі, усё прадумана да дробязяў: пашкоджаны часам фотаздымак каханай у руках параненага байца, прабітая варожай куляй баявая ўзнагарода на салдацкай гімнасцёрцы і многае-многае іншае. Мяне зацікавілі экспанаты, звязаныя з ваенным шпіталем. Уражвае, што нават у самыя складаныя часы ў невыносных умовах медыцынскія работнікі выратоўвалі жыцці людзей і ўдасканальваліся ў сваёй рабоце. Дзякуючы дэталёва паказаным персанажам, разнастайным эфектам арганізатары дапамаглі нам дакрануцца да гісторыі сваёй Радзімы ў прамым сэнсе слова.

Вольга Сухецкая
галоўны эканаміст КСУП “Войневічы”:

– Пра “Цягнік Перамогі” даведалася яшчэ ў мінулым годзе, калі ён праязджаў па гарадах Беларусі, вельмі хацела тут пабываць. Мая мара збылася. Уражанні не перадаць словамі! Усё так прыгожа, рэалістычна, дэталёва. Часам ішла па цягніку, слухала аўдыягіда, аж слёзы на вачах з’яўляліся. Гісторыя, якая пранізвае душу наскрозь. Самае вялікае ўражанне – ад вагона, дзе паказаны канцлагер. Акустыка, светлавыя панэлі, сучасныя тэхналогіі дадалі эфекту пагружэння. Многія факты былі для нас новымі, цяпер будзем лепш ведаць сваю гісторыю. Аднаго разу не хапіла, каб у поўнай меры адчуць усё, хацелася б паўтарыць.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Гродненская область #80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

administrator

Recent Posts

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

14 минут ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

14 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

14 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

14 часов ago

Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

15 часов ago

8 мая — Международный день Красного Креста и Красного Полумесяца

Этот важный день служит напоминанием о необходимости сохранения и укрепления ценностей гуманности, сострадания и безвозмездной…

15 часов ago