Нам даверана памяць. Дастойныя сыны сваёй Айчыны

У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны 37-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Удзел у мерапрыемстве прынялі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі сілавых структур, адміністрацыя і навучэнцы школы, а таксама члены раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” – нашы землякі, якія ў маладым узросце выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак у гэтай краіне, а сёння жывуць і працуюць на малой радзіме.

Удзельнікі мерапрыемства сабраліся ў школьным двары каля памятнай дошкі, прысвечанай выпускніку Новаяльнянскай школы 1978 года Аляксандру Шылаву, які гераічна загінуў пры выкананні баявога задання на вайне ў Афганістане.

За праяўленыя мужнасць і гераізм Указам Прэзідыума Вярхоўнай рады СССР ён узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём “Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа”, граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Савецкага Саюза, медалём “У памяць 10-годдзя вываду Савецкіх войскаў з Афганістана”. На жаль, гэтыя ўзнагароды ён атрымаў пасмяротна.

Прысутныя ўшанавалі памяць Аляксандра Шылава і ўсіх савецкіх салдат, загінулых на той вайне, хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да памятнай дошкі.

Сустрэча прадоўжылася ў музеі “Дзеці ліхалецця”, дзе навучэнцы школы прадставілі ўвазе гасцей прэзентацыю аб нашых земляках. 

Свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане выконвалі 130 ураджэнцаў Дзятлаўшчыны. З іх 22 адзначаны баявымі ўзнагародамі. 14 воінаў-афганцаў – жыхары пасёлка Наваельня, большасць з іх – выпускнікі Новаяльнянскай сярэдняй школы. За выкананне інтэрнацыянальнага абавязку старшы прапаршчык, тэхнік ваенна-паветраных сіл Аляксей Бальшой узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём “За баявыя заслугі”; яфрэйтар, старшы сапёр Аляксандр Раманюк і старшы сяржант, намеснік камандзіра ўзвода БТР Дзмітрый Талкун былі адзначаны медалём “За адвагу”; сяржант Сяргей Лазоўскі – медалём “За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы”.

Спецыяліст музея Тамара Крывеня расказала пра даследчую работу, прысвечаную вайне ў Афганістане, якая праводзіцца на базе навучальнай установы, адзначыла, што ў музеі беражліва захоўваюць асабістыя рэчы і ўзнагароды загінулага Аляксандра Шылава і іншых землякоў. Яна падзякавала воінам-інтэрнацыяналістам  за сустрэчу і пажадала моцнага здароўя.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Прафарыентацыя. Лета разам з “Перамогай”

Пра тое, што яны добра знаёмы з раёнкай і выпісваюць яе дома, яшчэ з парога…

5 часов ago

Ошибка на воде может стоить слишком дорого

По оперативным данным, с начала купального сезона утонули 117 человек, из них 9 детей. Спасены 150 человек,…

6 часов ago

Уборка урожая с учетом требований пожарной безопасности

Готовность объектов хозяйств в период уборочной кампании находится на особом контроле спасательного ведомства. Дятловские спасатели…

6 часов ago

Актуальны каментарый. Сям’я Ляхаў: “З любоўю да роднага куточка”

28 жніўня адбудзецца абласны этап VII рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года-2026” па Гродзенскай вобласці. У адборачных…

6 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Сям’я – галоўная крыніца энергіі

У Год беларускай жанчыны хочацца пазнаёміць нашых чытачоў з цудоўнай дзятлаўчанкай – Ганнай Гутыра, галоўным…

6 часов ago

Актуальны каментарый. Мэтавае накіраванне – гарант стабільнасці

Уступная кампанія на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў Беларусі праходзіць у больш ранні тэрмін, чым асноўны…

6 часов ago