Нам даверана памяць. “Чырвоныя зоркі герояў” запаліліся ў Дзятлаве

Аднайменны абласны праект, распачаты ў красавіку мінулага года, атрымаў сваё прадаўжэнне на Дзятлаўшчыне. Ён аб’яднаў абласную арганізацыю РГА “Белая Русь”, галоўнае ўпраўленне адукацыі аблвыканкама, школы і гімназіі Гродзеншчыны, людзей, нераўнадушных да подзвігу герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Нагодай для сустрэчы стаў вынік пошукавай работы навучэнцаў гімназіі № 1 горада Дзятлава пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыі Алены Радомскай, якія на гарадскіх могілках адшукалі магілу Міхаіла Жураўлёва, лейтэнанта Чырвонай арміі, партызана, чалавека, які прайшоў дарогамі вайны і многія гады працаваў на карысць Дзятлаўскага раёна. За баявыя і працоўныя заслугі Міхаіл Пятровіч быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі “Партызану Вялікай Айчыннай вайны” I і II ступеняў, медалём “За доблесную працу”.

Удзел у мітынгу прынялі намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, старшыня раённага савета ветэранаў Генадзь Суравец, галоўны рэдактар раённай газеты “Перамога” Ірына Камарова, навучэнцы і педагогі гімназіі № 1 горада Дзятлава.

– Адна з найважнейшых задач грамадскага аб’яднання “Белая Русь” – захаванне гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны і ўшанаванне яе герояў, якія падарылі нам мір, свабоду Адным з такіх людзей з’яўляецца Міхаіл Пятровіч Жураўлёў, – расказаў Вадзім Бялятка. – Сёння мы прымацуем трэцюю з пачатку праекта на Дзятлаўшчыне Чырвоную зорку героя на адрамантаваным месцы пахавання героя вайны. Работа па пошуку і ўвекавечанні будзе прадоўжана. На жаль, у нашым раёне ўжо няма ў жывых ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, магілы многіх з іх не даглядаюцца па розных прычынах, і наша задача – падтрымліваць іх у належным стане, такім чынам захоўваючы памяць аб гераічных продках. Хачу выказаць словы ўдзячнасці аддзелу адукацыі, школьнікам за вялікую работу ў гэтым напрамку, за тое, што разам з Дзятлаўскім РУП ЖКГ даглядаеце месцы пахаванняў ветэранаў. Напярэдадні вялікага дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь жадаю ўсім, каб чырвоныя зоркі гарэлі не толькі на помніках герояў, а і ў сэрцах кожнага.

– Больш за восем дзесяцігоддзяў мы жывём пад мірным небам, аднак усе мы помнім, якой высокай цаной дасталася нам Вялікая Перамога. Многія не вярнуліся з поля бою, памерлі ў засценках канцлагераў, ад хваробаў. Тым, хто застаўся ў жывых, выпала аднаўляць краіну ў пасляваенны час. Наш святы абавязак – не забываць аб тых, хто цаной свайго жыцця падарыў нам мір. І сённяшняя акцыя – яркі прыклад таго, што мы помнім кожнага, што моладзь прадаўжае традыцыі памяці і шанавання герояў Вялікай Айчыннай вайны, – адзначыў Генадзь Суравец.

Ветэран педагагічнай працы Людміла Халопік расказала, што асабіста ведала Міхаіла Жураўлёва: той быў сябрам яе бацькі. Яна ўзгадала старонкі біяграфіі Міхаіла Пятровіча і падзякавала моладзі за зробленую работу.

Вадзім Бялятка замацаваў на помніку Міхаіла Жураўлёва чырвоную зорку героя. Другая зорка з’явілася на магіле ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Марыі Сцяпанаўны і Васіля Мікалаевіча Івановых.  Прысутныя ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання і ў знак глыбокай павагі ўсклалі кветкі і ўстанавілі лампадкі на магілы.

Галоўны рэдактар газеты “Перамога” Ірына Камарова падзякавала юным даследчыкам і іх кіраўніку за інфармацыю, якая звязана з іменем Міхаіла Жураўлёва і дапоўніць летапіс установы:

– Летазлічэнне раённай газеты “Перамога” (тады яна называлася “За новую вёску”) вядзецца з 21 верасня 1944 года, калі ўбачыў свет першы нумар выдання. Менавіта ў той час, згодна з інфармацыяй, якая знаходзіцца ў нашым архіве, галоўным рэдактарам быў Міхаіл Пятровіч Жураўлёў. У 1945 годзе раённая газета была перайменавана ў “Сцяг камунізму” і яе ўзначаліў Фелікс Станішэўскі. Мы ўдзячны навучэнцам гімназіі за тое, што атрымалі магчымасць ведаць і ўшаноўваць імя нашага ветэрана працы, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Жураўлёва, расказваць аб ім сучаснікам і нашчадкам. У сувязі з тым, што не засталося блізкіх сваякоў Міхаіла Пятровіча, калектыў рэдакцыі лічыць сваім абавязкам і надалей клапаціцца аб месцы пахавання былога галоўнага рэдактара. Пакуль мы ідзём да магіл герояў – яны жывыя.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Чаму не працуюць і на якія сродкі жывуць?

У Новаяльнянскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным…

8 часов ago

Якія гібрыды кукурузы лепш пасеяць?

Раённы семінар-прэзентацыя для кіраўнікоў і галоўных аграномаў гаспадарак Дзятлаўшчыны з дэманстрацыяй у полі гібрыдаў кукурузы…

9 часов ago

Засцеражы сябе на дарозе!

Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань прыкметным у цёмны час сутак” праходзіць у Беларусі для павышэння бяспекі…

9 часов ago

Наводзім чысціню ў парку

На Дзятлаўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні. Работнікі раённага выканаўчага камітэта зноў выйшлі ў гарадскі цэнтральны…

10 часов ago

Дятловчан и гостей города приглашаем на районную сельскохозяйственную ярмарку

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago

Безопасность начинается с дома: спасатели проводят профилактическую работу в жилом секторе

С наступлением отопительного сезона риск возникновения пожаров в жилом секторе традиционно возрастает. Чтобы предотвратить беду…

10 часов ago