Напярэдадні Новага года многія клапоцяцца пра тое, каб дома прысутнічаў галоўны атрыбут свята — ёлка.
Хтосьці ўсталёўвае штучную ёлку, а хтосьці лічыць, што яна павінна быць «жывая», і часам набывае святочнае дрэва незаконным шляхам.
Таму работнікі дзяржаўнай лясной аховы штогод у пераднавагодні перыяд пераходзяць на ўзмоцнены рэжым работы і арганізоўваюць рэйдавыя групы. Акрамя работнікаў лясной аховы, у рэйдах удзельнічаюць прадстаўнікі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, міжраённай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Бягучы год не выключэнне, і ў ходзе рэйдавых мерапрыемстваў будзе праводзіцца работа па спыненні незаконных высечак навагодніх дрэваў і іх правозу без адпаведных дакументаў.
Асаблівая ўвага будзе скіравана на пасадкі хвойных маладнякоў, участкі ляснога фонду, якія прымыкаюць да аўтадарог і населеных пунктаў. У гэтых месцах будзе ўстаноўлена фотафіксацыя.
У адпаведнасці з Кодэксам адміністрацыйных правапарушэнняў Рэспублікі Беларусь за незаконнае знішчэнне або пашкоджанне навагодняга дрэва пагражае штраф да 690 рублёў. Таксама тым, хто парушыць патрабаванні ляснога Кодэкса Рэспублікі Беларусь, давядзецца выплаціць шкоду за самавольную высечку дрэва ў залежнасці ад яго дыяметра.
Лепш за ўсё набыць «зялёную прыгажуню» законным шляхам. Гэта можна зрабіць на елачных кірмашах ці ў лясніцтвах.
М. КАРЭНКА,
інжынер па ахове лесу Дзятлаўскага лясгаса
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…