На ветэрынарную экспертызу!

З 1 кастрычніка 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь змяняецца парадак канфіскацыі дзіка і выкарыстання атрыманай ад яго здабычы прадукцыі.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 ліпеня 2022 года № 494 скасоўваюцца кампенсацыйныя выплаты (са сродкаў бюджэту) паляўнічаму-карыстальніку і паляўнічаму, які здабыў дзіка; прадугледжана выкарыстанне прадукцыі палявання, атрыманай ад здабычы дзіка, пры гэтым плата спаганяецца з паляўнічага (групы паляўнічых) у памеры 1 базавай велічыні за здабычу маладняку і 2 базавых велічыняў за здабычу дарослай жывёлы незалежна ад полу і трафейных якасцяў; паляванне загонам на дзіка ў перыяд з 1 кастрычніка па 31 студзеня дазваляецца ва ўсе дні; захоўваецца асаблівы рэжым выкарыстання рэсурсаў дзіка (асаблівыя ўмовы палявання) – канфіскацыя жывёл ажыццяўляецца без уліку планаў канфіскацыі дзіка, а таксама без абмежаванняў па колькасці адбіраемых жывёл, іх полу і ўзросту ў мэтах максімальнага зніжэння колькасці папуляцый.

Прадукцыя палявання, атрыманая пры здабычы дзіка, падлягае абавязковаму ветэрынарнаму кантролю ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення ветэрынарнага і радыяцыйнага кантролю прадукцыі палявання, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2018 года № 493, і выкарыстоўваецца паляўнічымі, якія здабылі дзіка, для асабістых мэтаў. Вываз з Рэспублікі Беларусь прадукцыі палявання, атрыманай ад здабычы дзіка, забаронены.

На сённяшні дзень ветэрынарную экспертызу ў раёне можна правесці ў лабараторыі ветэрынарна-санітарнай экспертызы (г. Дзятлава, вул. Слонімская, рынак) і Казлоўшчынскай участковай ветэрынарнай лячэбніцы (г. п. Казлоўшчына, вул. Чырвонаармейская, 29).

Алена ШАЙБАК,
галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

11 часов ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

15 часов ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

1 день ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

1 день ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

1 день ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

1 день ago