На варце дзяцінства. Зірнуць на праблемы з розных бакоў

На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама прааналізавана сітуацыя ў сем’ях па абароне законных правоў і інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна ненадзейным становішчы.

Паабяцала, але не выканала

Двое дзяцей з гэтай сям’і знаходзяцца ў сацыяльна ненадзейным становішчы яшчэ з 2023 года з-за амаральнага ладу жыцця бацькоў, аднак апошнім часам сітуацыя пагоршылася ўжо з-за паводзінаў маці. Цяпер жанчына гадуе дачок адна, хаця шлюб з былым мужам, бацькам малодшай дзяўчынкі, не скасаваны. Разам з тым, мужчына не дапамагае сям’і, жыве асобна і ўмоваў для таго, каб паклапаціцца аб дачцэ, у яго не створана. Па словах людзей, ён прадаўжае п’янстваваць і не выказвае жадання самастойна паставіць на ногі сваё дзіця.

Тым часам жанчына паспрабавала зноў “знайсці сваё шчасце”, аднак адносіны ў яе завязаліся з жанатым чалавекам. У выніку сур’ёзныя праблемы пачаліся адразу ў дзвюх сем’ях. Цяпер яна зноў цяжарная, а будучае немаўля народзіцца без бацькі. Сваё гора маці час ад часу “залівае” алкаголем, нягледзячы на супрацьпаказанні па цяжарнасці. Педагогі і спецыялісты службаў прафілактыкі б’юць трывогу, яны ўжо неаднаразова заставалі жанчыну нецвярозай. Шкада старэйшых дзяўчынак: яны старанныя ў вучобе, не маюць праблем з паводзінамі ў школе.

Безумоўна, гэта сітуацыя не засталася без увагі камісіі па справах непаўналетніх і іншых органаў прафілактыкі. У час пасяджэнняў маці ўжо абяцала ўзяцца за розум і вырашыць, што ёй даражэй: дзеці ці сумніўныя адносіны. На жаль, абяцанні засталіся нявыкананымі.

Паколькі сітуацыя ў сям’і становіцца ўсё менш стабільнай і стварае рызыку для дзяўчынак, члены камісіі аднагалосна прызналі іх маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

Цяпер у жанчыны ёсць шэсць месяцаў, каб прыняць самыя галоўныя ў жыцці рашэнні. Калі яна не перастане злоўжываць алкаголем, то пасля нараджэння ў яе забяруць і трэцяе дзіця, а там недалёка да пазбаўлення бацькоўскіх правоў.

Не ўсё так аптымістычна, як здаецца бацькам

Прааналізавана сітуацыя па абароне законных правоў і інтарэсаў непаўналетніх у сям’і, дзе гадуюцца трое хлопчыкаў у сацыяльна ненадзейным становішчы. Адзін з іх – навучэнец каледжа, двое другіх – школьнікі. Іх бацькі апошнім часам не дапускалі правапарушэнняў, двойчы запрашаліся для прафілактычных размоў на пасяджэнні савета грамадскага пункта аховы правапарадку.

Па звестках спецыялістаў службаў прафілактыкі, сітуацыя ў сям’і больш-менш стабілізавалася. У кватэры спыніліся п’янкі, якія, нягледзячы на заўвагі бацькоў, з сябрамі ўчыняў дарослы чацвёрты сын. Праўда, хлопец афіцыйна нідзе не працуе, “перабіваецца” часовымі заробкамі.

На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, дзе інтарэсы сям’і на гэты раз прадстаўляў адзін бацька, ён зазначыў, што дома “ўсё цудоўна”. Аднак спецыялісты адказных службаў дадалі ў гэту карціну больш стрыманых фарбаў. Сапраўды, цяпер абодва бацькі працуюць, але яны не заўжды клапоцяцца аб чысціні ў кватэры, не могуць у поўнай меры паўплываць на старэйшага не занятага ў эканоміцы сына, адзін жа з малодшых на момант пасяджэння камісіі прыйшоў у школу з хворым зубам. Бацьку парэкамендавалі знайсці магчымасць, каб на працягу дня даставіць дзіця да стаматолага.

Такім чынам сям’я па-ранейшаму патрабуе ўвагі, таму работа з ёю будзе прадоўжана.

Святлана ЗАЛУЧАН,
намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
Сяргей АЛЯШКЕВІЧ,
намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна
Ірына СТЫРНІК,
карэспандэнт газеты “Перамога”, член камісіі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

1 день ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

1 день ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

2 дня ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

2 дня ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

2 дня ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

2 дня ago