На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжана хадайніцтва сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава аб адмене рашэння аб прызнанні дзвюх дзяўчынак маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, яны вернуты маці. У адзінаццаці сем’ях прааналізавана сітуацыя па абароне законных правоў і інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна ненадзейным становішчы, а таксама падведзены вынікі сацыяльнага расследавання ў сям’і школьніка, якога прызналі ў сацыяльна ненадзейным становішчы.
Дзяўчынкі вярнуліся дамоў
У адрас камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама з сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава паступіла хадайніцтва аб адмене рашэння па прызнанні дзвюх дзяўчынак маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Тры месяцы таму дзеці трапілі ў прытулак з-за паводзінаў маці, і за гэты час жанчына зрабіла нямала, каб змяніць сваё жыццё да лепшага. Яна рэгулярна прыходзіла да дачок, прыносіла гасцінцы, перастала ўжываць алкаголь, навяла парадак у сваіх асабістых адносінах.
Жанчына зноў рыхтуецца стаць маці, ужо паклапацілася аб рэчах, неабходных для будучага немаўляці, і прыклала намаганні, каб старэйшыя сястрычкі былі дома, калі яно народзіцца. Улічыўшы станоўчыя змяненні, члены камісіі задаволілі хадайніцтва сацыяльна-педагагічнага цэнтра – дзеці вернуты дамоў. Праўда, маці папярэдзілі, што сям’я будзе знаходзіцца на суправаджэнні службаў прафілактыкі, і пры пагаршэнні сітуацыі прызнаць маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне могуць ўжо трох дзяцей, а там і да пазбаўлення бацькоўскіх правоў недалёка.
Адны выправіліся, другія застаюцца на кантролі
Члены камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама ў адзінаццаці сем’ях прааналізавалі сітуацыю па абароне законных правоў і інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна ненадзейным становішчы. У трох нараканняў на паводзіны бацькоў не было, таму дзеці зняты з уліку, а сем’і страцілі статус сацыяльна ненадзейных. На жаль, з іншымі работа прадоўжана, бо ў кожнай з іх па-ранейшаму азначаюцца паказчыкі і крытэрыі сацыяльнага недабрабыту.
Напрыклад, дзве сям’і, якія атрымалі добраўпарадкаванае арэнднае жыллё, пераехалі ў яго са старымі звычкамі – не падтрымліваюць чысціню рэгулярна. Зразумела, што з цягам часу адрамантаваныя пакоі і новая мэбля сталі не вельмі прывабнымі. Калі ж улічваць іншыя важкія фактары, сярод якіх нежаданне дарослых працаваць, частыя звальненні або спробы расслабіцца за чарачкай ці нежаданне надаваць увагу здароўю дзяцей, то аслабляць кантроль за імі нельга.
Адна маці непаўналетняга збіраецца заключыць шлюб. Новая сям’я станоўча прыняла яе і дачку, праўда, ёсць ключавое “але”: будучы муж не так даўно кінуў сяброўства з моцнымі напоямі. Зразумела, што цяпер у жыцці гэтых людзей станоўчы перыяд, аднак ці доўга ён працягнецца, гарантый ніхто не дае. Каб абараніць дзіця ад праблем, нагляд і за гэтай сям’ёй нельга аслабляць.
Яшчэ ў адной сям’і, дзе гадуецца навучэнка каледжа, праблема грашовая. Маці дзяўчынкі дапусціла вялікую запазычанасць па камунальных паслугах, якія ў кватэры цяпер адключаны, а з зарплаты жанчыны штомесяц спаганяецца частка запазычанасці. Сама яна жыве з сужыцелем (дома няма элементарных умоваў), на канікулы да маці павінна прыехаць дачка. Зразумела, што непаўналетнюю “на птушыных правах” службы прафілактыкі не могуць пакінуць без увагі.
Адзначаюцца выпадкі, дзе бацькі сталі на шлях выпраўлення, аднак з улікам мінулага негатыўнага вопыту спецыялісты адказных службаў у адзін голас заяўляюць, што работу з такімі сем’ямі спыняць пакуль рана: не ва ўсіх можа хапіць сілы волі пры аслабленні кантролю зноў не скаціцца ў бездань залежнасці.
На жаль, практыка паказвае, што такая “перастрахоўка” не лішняя. На пасяджэнне камісіі не прыйшла жанчына, сына якой ужо прызнавалі маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне з-за п’янак маці, а потым вярнулі ў сям’ю. Перыяд цвярозасці быў кароткі: з тэлефоннай размовы з маці стала зразумела, што яна зноў запіла, самастойна справіцца з сітуацыяй не можа, чакае дапамогі. Пасля пасяджэння камісіі да яе выехалі адказныя спецыялісты.
Жыццё, як арэлі
Так можна сказаць пра бацькоў непаўналетняга, які раней ужо прызнаваўся ў сацыяльна ненадзейным становішчы. Пасля пэўнага перыяду зацішша – новая праблема. Было выяўлена, што маці хлопчыка знаходзілася нецвярозай на працоўным месцы. Безумоўна, падобны факт – важкая падстава для правядзення сацыяльнага расследавання. Яно паказала, што нягледзячы на ранейшы вопыт жанчына не паспяшалася прайсці лячэнне ад алкагольнай залежнасці, а ў доме, дзе жыве сям’я, выявіліся праблемы з электраправодкай.
Літаральна за дзень да камісіі абодва бацькі прайшлі кадзіроўку. Працэдуру гэту яны ажыццяўляюць трэці раз. Раней вынікі былі станоўчыя, перыяды цвярозасці расцягваліся на некалькі гадоў. Праўда, каб гэта паўтарылася, за сям’ёй патрэбен кантроль. Члены камісіі аднагалосна вынеслі рашэнне аб прызнанні іх сына ў сацыяльна ненадзейным становішчы.
Вадзім БЯЛЯТКА, старшыня камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
Святлана ЗАЛУЧАН, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
Сяргей АЛЯШКЕВІЧ, намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна
Ірына СТЫРНІК, карэспандэнт газеты “Перамога”, член камісіі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…
Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…
Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…
Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…
Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…
Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…