24 верасня супрацоўнікі міжраённага аддзела Дзяржаўтаінспекцыі Слонімскага РАУС і журналіст газеты “Перамога” адправіліся ў сумесны рэйд, у ходзе якога ў горадзе Дзятлаве правялі маніторынг месцаў на стаянках, прызначаных для аўтатранспарту асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
У ходзе праверкі парушэнняў не выяўлена. Дзяржаўтаінспектары адзначаюць, што такія рэйды важныя і будуць праводзіцца пастаянна, заклікаюць вадзіцеляў выконваць правілы дарожнага руху, праяўляць павагу да людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga