З 2008 года Дзятлаўская раённая бібліятэка працуе па  раённай праграме “Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой у Дзятлаўскім раёне”, якая прадугледжвае каардынацыю іх дзейнасці па розных напрамках культурнага і духоўнага развіцця нашага грамадства, духоўнага адраджэння нацыі,у рамках бібліятэчнай мэтавай  праграмы “На шляху да духоўнасці”.

Тут традыцыйна ладзяцца Дні праваслаўнай кнігі, якіязвычайна  прымеркаваны да значных падзей: 1030-годдзя з часу заснавання Беларускай праваслаўнай царквы, 800-годдзя з дня нараджэння святога благавернага князя-палкаводца Аляксандра Неўскага і  іншых.Заўсёды вядзецца гаворка пра праваслаўную кнігу, якая з’яўляецца вялікім дарам чалавеку ад Бога, вучыць міласэрнасці, спагадзе, любові.

У чытальнай зале бібліятэкі дзейнічае пастаянная выстава “Свет праваслаўнай кнігі”.Кожнае мерапрыемства таксама суправаджаецца выставамі, аглядамі літаратуры. Кнігі раскрываюць унікальны маральны і культурны свет хрысціянскіх традыцый, дапамагаюць агульнымі намаганнямі зберагчы і прымножыць духоўнае багацце нашага народа.

Дзятлаўская раённая бібліятэка ў 2023 годзе прыняла ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” ў намінацыі “Гісторыя праваслаўя роднага краю” і атрымала заахвочванне за добрую работу. На конкурс  быў прадстаўлены летапіс храмаў Спаса-Праабражэнскай царквы і сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай горада Дзятлава. У гэтым летапісе змешчана не толькі гісторыя храмаў, але і біяграфіі святароў, успаміны і фота з іх асабістых архіваў.

Марына КРУПІЦА,
бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Число электромобилей в Беларуси выросло на 15 тыс. в этом году

Как Белорусская атомная электростанция способствует развитию электротранспорта, рассказал журналистам министр энергетики Денис Мороз во время…

4 часа ago

Сборные Беларуси завоевали два серебра в общекомандном зачете чемпионата Европы по воднолыжному спорту

Белорусские сборные по воднолыжному спорту успешно выступили на чемпионате Европы в возрастных категориях до 14…

4 часа ago

Дыхание осени по ночам. Чего ждать от погоды в Беларуси 24 августа

В Беларуси 24 августа в отдельных районах страны ожидаются грозы, сообщили БЕЛТА в Республиканском центре…

4 часа ago

Александр Лукашенко поздравил работников органов статистики: за каждой цифрой — кропотливый труд команды

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов органов государственной статистики с профессиональным праздником. Об…

4 часа ago

Внимание – ДЕТИ!

В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…

9 часов ago

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

1 день ago