На малую радзіму — з падарункамі

Сёлета ў студзені на Дзятлаўшчыне праходзіла адна з важных і маштабных падзей — рэспубліканскі семінар-нарада для кіраўнікоў раённых аб’яднанняў прафсаюзаў. 

У рамках гэтага мерапрыемства ў Наваельнянскай сярэдняй школе адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Граніт-Агра”.  Педкалектыў аказаў значную дапамогу ў правядзенні сходу, а юныя таленты школы радавалі прафсаюзных актывістаў нашай краіны яркімі выступленнямі.

А як вядома, любая добрая справа не бывае незаўважанай: прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад імя яе старшыні Міхаіла Орды падзякавалі навучэнцам і педагагічнаму калектыву Наваельнянскай сярэдняй школы за актыўны ўдзел і дапамогу ў правядзенні такога важнага мерапрыемства.

Сакратар Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па міжнароднай рабоце Ганна Варфаламеева і дырэктар установы «Дырэкцыя па кіраванні ўласнасцю Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі» Мікалай Мацюкевіч падарылі школе тэнт-шацёр, а маленькім артыстам — швейцарскія школьныя рукзакі з канцылярскімі прыладамі.

Атрымала падарунак ад ФПБ намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Наталля Курэц.

На рэспубліканскім ўзроўні была адзначана работа старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Граніт-Агра” Алены Зенчык. За стараннасць, адказнасць і адданасць рабоце яна атрымала медаль «110 гадоў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі».

ААТ «Граніт-Агра» ад Федэрацыі прафсаюзаў перадалі ў якасці падарунка камп’ютар.

Юлія БАКУНОВІЧ

administrator

Recent Posts

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

1 час ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

2 часа ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

4 часа ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

4 часа ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

4 часа ago

Безопасное управление транспортным средством

По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…

5 часов ago