Атрымалі пашпарты ў юбілей Канстытуцыі

У Дзень 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на Дзятлаўшчыне ў рамках рэспубліканскай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” ва ўрачыстай абстаноўцы свой галоўны дакумент атрымалі 24 юныя жыхары раёна, якім споўнілася 14 гадоў.

Святочнае мерапрыемства і канцэрт, прымеркаваныя да гэтай адметнай даты прайшлі ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці.

Вядучыя свята Наталля Маліноўская і Валерый Макарчык запрасілі прысутных ажыццявіць экскурс у гісторыю і з дапамогай відэароліка ўзгадаць, як быў прыняты галоўны дакумент нашай краіны, якія асноўныя правы і свабоды Канстытуцыя гарантуе грамадзянам Беларусі.

Са святам прысутных павіншаваў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі:

– Канстытуцыя адлюстоўвае ўвесь вопыт дасягненняў Беларусі, назапашаны за стагоддзі гісторыі, вызначае стратэгію развіцця краіны. Адзначаючы 25-годдзе Канстытуцыі, мы нязменна выдзяляем галоўнае – дэмакратычныя прынцыпы арганізацыі нашай дзяржавы, палітычныя і эканамічныя свабоды грамадзян Беларусі. Асноўная ідэя Канстытуцыі ў тым, што дзяржава павінна служыць грамадству, людзям, працаваць на дабрабыт і поспех кожнага з грамадзян.

Абавязак усіх, хто надзелены ўладай і паўнамоцтвамі, – дзейнічаць на карысць людзей, а значыць, строга прытрымлівацца духу і літары асноўнага Закона нашай краіны – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Паважаныя землякі, прыміце шчырыя пажаданні моцнага задароўя, асабістага шчасця, поспехаў у любым пачынанні на карысць нашага раёна і Рэспублікі Беларусь.

З 2004 года з ініцыятывы Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі добрай традыцыяй стала ўсебеларуская патрыятычная акцыі “Мы грамадзяне Беларусі”, у рамках якой штогод 15 сакавіка адбываюцца ўрачыстыя сустрэчы з моладдзю, на якіх 14-гадовыя грамадзяне краіны атрымліваюць свой галоўны дакумент – пашпарт, а таксама, з ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі, ім уручаюцца падарачныя выданні “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Пашпарты і памятныя падарункі ў юбілей Канстытуцыі маладым дзятлаўчанам уручылі Аляксандр Бараноўскі і начальнік аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Біль, таксама юнакі і дзяўчаты атрымалі кветкі ад раённага савета ветэранаў.

Ганна Лакіза, навучэнка гімназіі №1 горада Дзятлава, ад імя равеснікаў падзякавала за віншаванні і падарункі, паабяцала, што моладзь вучобай, працай і добрымі справамі будзе апраўдваць званні годных грамадзян сваёй Айчыны, гаспадароў беларускай зямлі.

У час святочнага канцэрт да 25-годдзя Канстытуцыі песні, музычныя кампазіцыі і добры настрой гледачам дарылі самадзейныя артысты Дзятлаўшчыны, сярод якіх – вакальныя групы гімназіі №1 і сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, Наталля Бузук, Аляксандр Клімец, Валерыя Данільчык, цыркавая студыя “Марсі” і іншыя.

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

8 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

9 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

10 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

10 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

11 часов ago