Сёлета ў студзені на Дзятлаўшчыне праходзіла адна з важных і маштабных падзей – рэспубліканскі семінар-нарада для кіраўнікоў раённых аб’яднанняў прафсаюзаў.
У рамках гэтага мерапрыемства ў Наваельнянскай сярэдняй школе адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Граніт-Агра”. Педкалектыў аказаў значную дапамогу ў правядзенні сходу, а юныя таленты школы радавалі прафсаюзных актывістаў нашай краіны яркімі выступленнямі.
А як вядома, любая добрая справа не бывае незаўважанай: прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад імя яе старшыні Міхаіла Орды падзякавалі навучэнцам і педагагічнаму калектыву Наваельнянскай сярэдняй школы за актыўны ўдзел і дапамогу ў правядзенні такога важнага мерапрыемства.
Сакратар Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па міжнароднай рабоце Ганна Варфаламеева і дырэктар установы “Дырэкцыя па кіраванні ўласнасцю Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі” Мікалай Мацюкевіч падарылі школе тэнт-шацёр, а маленькім артыстам – швейцарскія школьныя рукзакі з канцылярскімі прыладамі.
Атрымала падарунак ад ФПБ намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Наталля Курэц.
На рэспубліканскім ўзроўні была адзначана работа старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Граніт-Агра” Алены Зенчык. За стараннасць, адказнасць і адданасць рабоце яна атрымала медаль “110 гадоў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі”.
ААТ “Граніт-Агра” ад Федэрацыі прафсаюзаў перадалі ў якасці падарунка камп’ютар.
Юлія БАКУНОВІЧ