На крылах музыкі, песні, гульні – да творчай зоркі (+відэа)

Сапраўднае свята “без білета” са свабодным уваходам падарылі сваім гледачам лепшыя калектывы раёна.

28 лютага ў Цэнтры культуры і народнай творчасці праходзіла абарона ганаровых званняў “народны” і “ўзорны”, а гэта значыць, свае талент, творчасць, артыстызм дэманстравалі лепшыя з лепшых.

На раённай сцэне выступілі народны эстрадна-духавы аркестр “Акцэнт” Новаяльнянскага дома культуры, якому ў некалькіх нумарах саліраваў Сяргей Малышчык. Народны ансамбль песні “Зараначка” Казлоўшчынскага дома культуры парадаваў мілагучнымі спевамі. Далучыцца да “Юраўскіх забаўлянак” гледачоў запрасіў народны тэатр-студыя гульні “Суседзі”. Марш, польку, нават “Святочны салют” і іншыя музычныя кампазіцыі на суд журы вынес духавы народны аркестр гарадскога пасёлка Наваельня. Сваімі спевамі і сольным выступленнем Вольгі Кузьма добры настрой прысутным дарылі ўдзельніцы народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Ятранка”. Майстэрскім выкананнем твораў і песняй ад Нэлі Санюк запомніўся ўзорны ансамбль скрыпачоў “Зорачкі” Гезгалаўскага філіяла дзіцячай школы мастацтваў. Шырокі рэпертуар твораў прадставілі выканаўцы народнага інструментальнага ансамбля “Дзятлаўскі калейдаскоп” дзіцячай школы мастацтваў райцэнтра. Адправіцца ў цікавае падарожжа ў краіну гульняў з дынамічнымі танцамі самых юных гледачоў запрасіў вожык Сонік і яго каманда – героі ўзорнага тэатра гульні роставых лялек “Лялькі для ўсіх”.

Выступленні калектываў Дзятлаўшчыны ацэньвала кампетэнтнае журы ў саставе галоўнага спецыяліста ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Ірыны Жук-Куніцкай, вядучага метадыста па музычна-інструментальным жанры Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Таццяны Мерчы, яе калегі па ўстанове – вядучага метадыста па вакальна-харавым жанры Алы Варабей, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольгі Рагачовай, яе намесніка Васілія Шыцько, дырэктара Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Наталлі Маліноўскай.

 

Для артыстаў абарона ганаровага звання перарасла ў сапраўднае свята, у час якога яны прадэманстравалі свае прафесіяналізм, высокую сцэнічную культуру, творчы патэнцыял, а галоўнае – падзяліліся з гледачамі невычэрпнай энергіяй, радасцю ад творчага працэсу і падарылі прысутным у зале мора станоўчых уражанняў і пазітыву.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Прамая тэлефонная лінія

28 жніўня з 10 да 12 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела па працы і…

8 часов ago

«Освей» и промышленная союзная политика. Что обсудили Александр Лукашенко и Денис Мантуров на встрече в Минске

Время подталкивает Беларусь и Россию к тому, чтобы работать вместе. Об этом Президент Беларуси Александр…

8 часов ago

ГрадусПлюс. Як адбіцца ад сабак?

У час Адзінага дня інфармавання да адной з інфармацыйных груп звярнулася дзятлаўчанка. Жанчына наракала на…

8 часов ago

КГК выявил нарушения трудовой дисциплины

В ходе контрольных мероприятий Комитета государственного контроля Гродненской области неоднократно устанавливались нарушения трудовой дисциплины в…

9 часов ago

Страхаванне аб’ектаў нерухомасці – стратэгічна дакладнае кіраўніцкае рашэнне

На тэрыторыі Гродзенскай вобласці сістэматычна рэгіструюцца небяспечныя метэаралагічныя з’явы, якія негатыўна ўплываюць на функцыянаванне аб’ектаў…

10 часов ago

Футбол (вторая лига, региональный этап)

В Островце завершился 14-й тур чемпионата Гродненской области по футболу (вторая лига, региональный этап). В…

10 часов ago