14 сакавіка ў раёне праходзіць агляд падрыхтаванасці сельскагаспадарчых арганізацый да вясенне-палявых работ.

Галоўныя пытанні, на якіх засяроджана ўвага ўдзельнікаў выязнога мерапрыемства, – гатоўнасць тэхнікі, задзейнічанай на вясенніх палявых работах, аплата і ахова працы, арганізацыя харчавання, працоўная і вытворчая дысцыпліна на пасяўной.

У рабоце выязнога рэйду прымаюць удзел першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Міхаіл Бабіна, яго намеснік Юрый Бортнік, кіраўнікі гаспадарак, іх намеснікі па ідэалагічнай рабоце, галоўныя інжынеры сельгаспрадпрыемстваў, інжынеры па ахове працы, галоўныя аграномы і эканамісты.

На лінейку гатоўнасці да тэхагляду сельгасарганізацыямі раёна выстаўлены камбінаваныя глебаапрацоўча-пасяўныя агрэгаты, раскідвальнікі мінеральных і цвёрдых арганічных угнаенняў, апырсквальнікі, плугі і культыватары, трактары – уся тэхніка, якая будзе задзейнічана ў вясенне-палявых работах.

– Галоўная задача, якая стаіць перад сельгаспрадпрыемствамі раёна, – своечасовая і якасная падрыхтоўка пасяўной і глебаапрацоўчай тэхнікі да вясенне-палявых работ, адзначыў Міхаіл Бабіна. – Ад таго, наколькі добра пройдзе дадзены этап, шмат у чым будуць залежаць як ураджай гэтага года, так і агульныя вынікі працы аграпрамысловага комплексу раёна.

У ходзе выязнога мерапрыемства на кожным сельгаспрадпрыемстве раёна, акрамя аналізу падрыхтаванасці тэхнікі, абмяркоўваліся пытанні аховы працы і тэхнікі бяспекі, арганізацыі харчавання работнікаў, наяўнасці спецадзення, забяспечанасці сельгасарганізацый насенным матэрыялам, сродкамі аховы раслін, нормаў выпрацоўкі і расходу паліва на правядзенне аноўных відаў работ на вясенняй пасяўной. Таксама былі закрануты пытанні асноўнай і дадатковай аплаты працы, мераў і магчымасцяў маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў у перыяд вясенне-палявых работ.

Аб падрыхтоўцы тэхнікі да тэхагляду, складанасцях, з якімі прыходзілася сутыкацца ў час рамонтна-тэхнічных работ, і магчымасцях вырашэння праблемных пытанняў расказалі прадстаўнікам раённай улады кіраўнікі сельгасарганізацый.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Калі лік ідзе на хвіліны
Внимание – ДЕТИ!

Внимание – ДЕТИ!

20 августа, 2026
На контроле. Порядок на земле – общая ответственность

Похожие публикации