Прафсаюзны камітэт Дзятлаўскай ЦРБ арганізаваў для працоўнай моладзі экскурсію – знаёмства з гісторыяй Дзятлаўскага раёна і горада Дзятлава.

Разам з моладдзю адправіліся галоўны доктар раённай бальніцы Віктар Яцкевіч і старшыня прафсаюзнага камітэта Валерый Макарчык.

Першы прыпынак быў у гарпасёлку Наваельня ў музеі “Дзеці ліхалецця”. Гэты музей захоўвае памяць аб трагедыі беларускага Артэка. Матэрыялы музея – “гісторыя хаджэння па пакутах” дзяцей палітэмігрантаў, якіх перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны лёс закінуў у пасёлак Наваельня.

У час пешаходнай экскурсіі па Дзятлаве ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй горада, наведалі помнікі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне: мемарыял Героям Савецкага Саюза генерал-маёру Я. Я. Фогелю і палкоўніку П. Г. Пятрову ў гарадскім парку, помнік І. Ю. Філідовічу.

Завяршылася падарожжа анімацыйнай праграмай “На прывале” ў Доміку паляўнічага, а таксама дэгустацыяй салдацкай кашы і прыемным баўленнем часу пад песні ваенных гадоў.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации