Адметнасць любога свята — гэта шмат музыкі і песень. У час мерапрыемства “Дажынкі-2015” у Дзятлаве гледачоў добрай музыкай радавалі творчыя калектывы Гродзеншчыны, а таксама госці з Мінску. Народныя песні ў сучаснай апрацоўцы для дзятлаўчан і гасцей горада выканала група “Беларускі гасцінец”. Музычныя віншаванні прагучалі і ад фіналістаў рэспубліканскага вакальнага конкурсу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Новыя галасы для любімай краіны”. Іх канцэрт адбыўся ў рамках народна-патрыятычнай акцыі “Мы разам!”.
Да маладых выканаўцаў далучыліся і ўжо добра вядомыя зоркі беларускай эстрады — Вольга Плотнікава, Саша Нэмо, Эдуард Ханок.
У час праграмы адбылося і ўшанаванне працоўных дынастый Дзятлаўшчыны.
Канцэртную эстафету ад мінскіх артыстаў перанялі выканаўцы з Гродна і Дзятлава.
Тэкст А. Дуброўская
Фота П. Адамчук