З 19 па 23 мая праводзяцца абласныя комплексныя вучэнні па арганізацыі абароны насельніцтва і тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ад надзвычайных сітуацый мірнага і ваеннага часу.
У ходзе мерапрыемства будуць правераны дзеянні органаў кіравання, сіл і сродкаў Дзятлаўскага раённага звяна Гродзенскай тэрытарыяльнай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны да практычных дзеянняў па ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
Удзел у вучэннях прымаюць кіраўніцтва і службы грамадзянскай абароны раёна – медыцынская, інжынерна-тэхнічная, аховы грамадскага правапарадку, аховы сельскагаспадарчых жывёл і раслін, сувязі, гандлю і харчавання, транспартнага забеспячэння.
У першы дзень усе адказныя службы прадаставілі на праверку ратаўнікам дакументацыю. Практычны збор адбыўся сёння на базе ДРБУ-119 пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Баравіка, дзе прайшла праверка тэарэтычных ведаў, транспарту, тэхнічных прыстасаванняў, сродкаў індывідуальнай абароны.
У час практычнай адпрацоўкі на працягу трох дзён будуць паступаць уводныя аб змадэліраваных, набліжаных да рэальнасці надзвычайных сітуацыях на тэрыторыі раёна, якія адказным службам належыць ліквідаваць: падзеж буйной рагатай жывёлы, ратаванне людзей на вадзе, абрыў лініі сувязі, аварыі ў населеных пунктах, пажар на прадпрыемстве з пацярпелымі.
Па выніках вучэнняў будзе дадзена ацэнка гатоўнасці службаў грамадзянскай абароны раёна да ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#МЧС #Дятловщина #учения
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…