19 ліпеня на базе Наваельнянскага лясніцтва прайшоў раённы этап галіновага конкурсу прафесійнага майстэрства вальшчыкаў лесу. Удзел у спаборніцтвах прынялі 28 канкурсантаў. Гэта работнікі Вензавецкага, Гезгалаўскага, Дзям’янавіцкага, Казлоўшчынскага, Лявонавіцкага, Наваельнянскага, Ахонаўскага, Раготнаўскага, Рудаяварскага лясніцтваў і лесанарыхтоўчага пункта ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”. Па-за конкурсу ў прафесійных спаборніцтвах удзельнічалі лепшыя каманды Лідскага, Слонімскага, Навагрудскага лясгасаў. Суседзі тут адточвалі сваё прафесійнае майстэрства перад абласнымі спаборніцтвамі і задавалі тон камандам Дзятлаўшчыны.

Каманды ў складзе двух чалавек кожная мераліся сіламі ў хуткасці і дакладнасці валкі дрэваў, апрацоўкі драўніны. У праграму конкурсу былі ўключаны 5 відаў спаборніцтваў: мантаж новага ланцуга, раскражоўка камбінаваным рэзам, дакладная раскражоўка, абрэзка сучкоў (ладзіліся на пляцоўцы каля лясніцтва), і валка дрэваў, якую канкурсанты ажыццяўлялі непасрэдна на лесасеках. На ўсіх этапах улічваліся дакладнасць, якасць, хуткасць выканання работ, захаванне стандартных параметраў апрацоўкі драўніны, выкананне патрабаванняў тэхнікі бяспекі. Вынікі падводзіліся ў індывідуальным і камандным заліках.

Так, па выніках 5 відаў спаборніцтваў у індывідуальным заліку пераможцам стаў Андрэй Мікалаевіч Адамчык (Наваельнянскае лясніцтва), другое месца заняў Алег Тадэвушавіч Яфімік (Казлоўшчынскае лясніцтва), на трэцяй пазіцыі — Мікалай Аляксандравіч Варган (Раготнаўскае лясніцтва). Дарэчы, усе трое вальшчыкаў — члены зборнай каманды Дзятлаўшчыны і прызёры мінулагодніх раённых галіновых спаборніцтваў, удзельнікі абласных. Сёлета яны, як лепшыя, таксама будуць прадстаўляць наш раён на абласным этапе. Ён пройдзе 25 жніўня на базе Слонімскага лясгаса.

У агульнакамандным заліку (тут рахункаваліся балы ўдзельнікаў па ўсіх дысцыплінах) пераможцай стала каманда гаспадароў пляцоўкі — Наваельнянскага лясніцтва, на другім месцы — каманда Казлоўшчынскага лясніцтва, замкнула тройку лідараў каманда Ахонаўскага лясніцтва.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота аўтара

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации