Стала добрай традыцыяй у час канікул запрашаць да сябе ў госці вучняў з другіх школ для правядзення сумесных мерапрыемстваў. Гэтыя восеньскія канікулы не сталі выключэннем.

 

З мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця, прафілактыкі шкодных звычак 5 лістапада адбылася сяброўская сустрэча па валейболу “Мы разам супраць наркотыкаў!” сярод каманд Казлоўшчынскай сярэдняй школы, Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, Навасёлкаўскага дзіцячага сада-базавай школы Слонімскага раёна. Перамога засталася за гаспадарамі – камандай Казлоўшчынскай СШ. Усе ўдзельнікі ўзнагароджаны граматамі і сувенірамі.

“Але не самае галоўнае, за кім засталася перамога. Галоўнае – гэта стасункі, новыя знаёмствы, гэта тое, што мы разам за здаровы лад жыцця, супраць наркотыкаў,” – сцвярджае Валерыя Гушча, капітан каманды Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

Наталія Каўцэвіч,

педагог-арганізатар Казлоўшчынскай сярэдняй школы

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
К 40-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС. Афиша
Европейская неделя иммунизации
О роли профилактических прививок

Похожие публикации