Мы памятаем, мы ганарымся. Дзятлаўшчына сустракае Дзень Перамогі (+відэа)

Маршам памяці і ўрачыстым мітынгам каля абеліска Славы распачаліся на Дзятлаўшчыне святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 9 Мая.

Сёлета святкаванне Дня Вялікай Перамогі стала асаблівым: яго ўпрыгожыў вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”, якім Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў горад Дзятлава.

Пад гукі Новаяльнянскага духавога аркестра па вуліцах райцэнтра прайшлі ўдзельнікі акцыі “Беларусь памятае. Памятаем кожнага” – дзеці і дарослыя з фотапартрэтамі сваіх продкаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі на палях бітваў або памерлі ў пасляваенны час. Разам з імі ў святочнай калоне да абеліска рухаліся прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, да якіх сёлета далучыўся наш зямляк, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Орда, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, сілавых структур, воіны-афганцы, навучэнцы школ раёна, каб ушанаваць памяць землякоў, загінулых у час ваеннага ліхалецця.

Гучыць каманда “Раўненне на вымпел!”, і да абеліска Славы, дзе знайшлі вечны спачын загінулыя героі Вялікай Айчыннай вайны, выносяць вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”, якім горад Дзятлава быў адзначаны як узор баявога і працоўнага подзвігу, усенароднага супраціўлення, праяўленых у гады вайны. На гераічнай Дзятлаўскай зямлі ратны подзвіг пакалення пераможцаў будзе вечна жыць у сэрцах удзячных нашчадкаў.

– 9 мая наша краіна адзначае Дзень Вялікай Перамогі, – звярнуўся да ўдзельнікаў мітынгу старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – Гэта свята, якое спалучае ў сабе смутак і радасць, аб’ядноўвае ўсіх нас пачуццём гонару за доблесныя подзвігі продкаў, якія застануцца ў памяці навечна, свята гордага народа-пераможцы. Сёння мы сабраліся на гэтым свяшчэнным месцы, каб выказаць глыбокую ўдзячнасць нашым паважаным ветэранам і ўдзельнікам вайны, каб ушанаваць памяць усіх, хто абараняў нас у тыя вогненныя гады.

Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі павіншаваў дзятлаўчан са святам:

– 9 Мая з’яўляецца сімвалам гераізму нашага народа, увасабленнем яго мужнасці і стойкасці. Мы адзначаем гэтае святое для ўсіх нас свята, славячы герояў-землякоў, якія пераадолелі страшныя цяжкасці вайны дзеля вызвалення роднага краю. Дзякуючы іх самаадданасці, мужнасці і патрыятызму мы атрымалі права жыць пад мірным небам.

Сёлета адзначаецца важная для нашага народа дата – 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 2 лютага Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў указ № 44, згодна з якім вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” ўзнагароджаны 9 населеных пунктаў, сярод якіх і Дзятлава. Наш горад па праве заслужыў званне горада воінскай славы і доблесці.

Мы нізка схіляем галовы перад веліччу подзвігу тых, хто прайшоў агонь небывалай у гісторыі чалавецтва вайны і не вярнуўся з поля бою. Мы ніколі не забудзем подзвіг тых, хто змагаўся за нашу свабоду са зброяй у руках на франтах, у партызанах і падполлі; тых, хто адчуў на сабе жах канцлагераў і фашысцкіх засценкаў; тых, хто быў сагнаны на прымусовыя работы ў Германію і падвяргаўся гвалту на акупіраваных тэрыторыях; тых, хто, не шкадуючы сябе ў знясільваючай працы на заводах і ў палях, аддаваў усё для фронту і Перамогі; тых, хто, здзяйсняючы подзвігі ў барацьбе з фашызмам, склаў галовы ў імя жыцця іншых пакаленняў. Сёння мы з упэўненасцю можам сказаць: гераічная шматпакутная зямля, палітая крывёю яе жыхароў, партызан і чырвонаармейцаў, памятае пра подзвіг дзядоў і прадзедаў.

Дарагія землякі! Ад імя Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта і Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў віншую вас з Днём Перамогі. У гэты святочны дзень шчыра жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, росквіту і доўгіх гадоў мірнага жыцця пад чыстым небам любімай Айчыны. Няхай свята Вялікай Перамогі стане для кожнага з нас сімвалам нацыянальнага гонару і памяці аб подзвігу нашых продкаў.

Ад імя моладзі землякоў павіншавала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык:

– Моладзь ва ўсе часы трымае адказнасць за захаванне і развіццё грамадства, пераемнасць культуры і гісторыі, будучыню сваёй краіны. Менавіта ад нас у многім залежыць сучаснасць і будучыня Рэспублікі Беларусь. Кожны малады чалавек, схіляючы галаву ў знак удзячнасці ўсім героям вайны, свята шануе памяць аб іх. Яны перадалі нам Беларусь моцнай, мірнай і шчаслівай. Наш свяшчэнны абавязак – быць удзячнымі і памнажаць дабрабыт сваёй краіны. Няхай Вялікая Перамога і памяць пра яе будуць заўжды з намі – у добрых справах, пачынаннях, шчырай працы ў імя росквіту роднай Беларусі.

Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі Іаан Кісель павіншаваў прысутных з Днём Перамогі і запрасіў далучыцца да малебна аб супакоі душаў загінулых і памерлых герояў вайны, які ён здзейсніў разам з духавенствам раёна. Таксама супольную малітву аб памерлых і жывых дзятлаўчане ўзнеслі разам з настаяцелем касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ксяндзом-пробашчам Андрэем Лішко.

 

У летапісе нашай дзяржавы 9 Мая назаўжды застанецца свяшчэннай датай, днём усенароднай урачыстасці, нацыянальнага гонару і воінскай славы. Для тых, хто цяпер жыве, і ўсіх наступных пакаленняў, гэты подзвіг назаўсёды будзе галоўным маральным урокам, вялікім запаветам ганарыцца сваёй краінай, да канца быць вернымі свайму абавязку, дастойнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Таму вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” з сённяшняга дня да 9 ліпеня – дня вызвалення горада Дзятлава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – з гонарам ва ўрачыстай абстаноўцы будзе перадавацца школам горада Дзятлава і раёна з мэтай патрыятычнага выхавання моладзі. Першай эстафету прыняла Новаяльнянская сярэдняя школа, якая носіць званне “Школы міру”.

Хвілінай маўчання ўдзельнікі ўрачыстасці ўшанавалі памяць загінулых, усклалі вянкі, гірлянды і кветкі да мемарыяла і Вечнага агню.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ

administrator

Recent Posts

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

28 минут ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

38 минут ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

48 минут ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

4 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

6 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

7 часов ago