Я летуценнік. Даўно марыў пабываць у студыі, дзе праходзяць здымкі тэлевізійных праграм. Чаму менавіта там?
Спрабую сам крыху займацца відэаздымкай, агучваннем ролікаў. Вельмі хочацца паглядзець, як гэта робяць сапраўдныя майстры сваёй справы: рэжысёры, аператары, вядучыя, гукарэжысёры? Якія ў іх камеры? Якое відэа- і святлоабсталяванне? І вось падарожжа ў Мінск: разам са сваімі аднакласнікамі я на канале АНТ.
Мы ў новенькай студыі навінаў тэлеканала АНТ. Знаёмімся з гісторыяй развіцця канала, вядучымі праграмы “Нашы навіны”, якія паведамляюць, што роўна за дваццаць хвілін яны заходзяць у студыю. Гукарэжысёр прымацоўвае да іх адзення гукавы манітор, мікрафон і працягвае навушнік, праз які яны могуць чуць усё, пра што гавораць у другім пакоі, — менавіта там сочаць за тым, каб відэа своечасова пайшло ў эфір, бачаць на экране, на якую з камер трэба павярнуцца вядучаму.
Наталля Немагай падрабязна расказала аб працоўным дні тэлевядучага і якімі якасцямі ён павінен валодаць, што неабходна рабіць, каб стаць спецыялістам у гэтай галіне. Спартыўны каментатар Сяргей Собаль расказаў аб тым, як ён стаў вядучым спартыўных навін на канале, і прачытаў рэп пра наша Дзятлава. А яшчэ з вялікім задавальненнем прызнаўся, што самыя прыгожыя дзяўчаты — на Дзятлаўшчыне. А доказ таму – яго жонка з Наваельні.
Мы пасядзелі ў крэслах вядучых і паспрабавалі чытаць з суфлёра на камеру. Назіралі за тым, як рыхтуюцца да чарговага эфіру: наладжваюць гук і камеры. Галоўная роля — у вялікай і дружнай каманды, якая сядзіць у суседнім пакоі і сочыць за тым, каб своечасова ўключыліся мікрафон і камеры, не прапаў тэкст з суфлёра. Насупраць іх мноства манітораў, на якіх бачны кадры з навінаў і ракурсы розных камер. Рэжысёр камандуе, калі запускаць відэа і на якую камеру вядучаму трэба павярнуцца. Мне вельмі спадабалася відэа- і святлоабсталяванне. Я доўга разглядаў камеры. Пабывалі на працоўных месцах журналістаў канала і даведаліся, як праходзіць іх працоўны дзень.
Не прамінулі і радыёстанцыю 101.7. Цікавай і вясёлай была там размова з вядучай прамога эфіру Ганнай. Вельмі ўразілі нас тэхнічныя пабудовы і магчымасці тэлецэнтра для перасоўных трансляцый. А супрацоўнікі тэлецэнтра расказалі пра сваю працу і пра тое, дзе можна атрымаць прафесіі для работы на тэлебачанні. Шмат фатаграфаваліся з журналістамі і вядучымі канала АНТ.
Мара здзейснілася. Экскурсія аказалася цікавай, крэатыўнай. Мора пазітыўных эмоцый!
Дзмітрый ПАЛУХІН,
навучэнец СШ №3 г. Дзятлава
У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…
У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…
За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…
Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…
Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga