Дзятлаўская раённая бібліятэка, філіялы сельскіх і гарпасялковых бібліятэк раёна прапануюць падборку кніг вядомай сучаснай беларускай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, якая працуе ў кірунку дзіцячай казачнай прозы.
“Вухуцік” – фантастычнае апавяданне. Адна частка – для дзяўчынак, другая – для хлопчыкаў (хлопчыкам чытаць з адваротнага боку). Адкрый і прачытай сваю частку.
“Вухуцік і яго таямніцы” – казачная аповесць. Дзяўчынка Улада з Зямлі і хлопчык Вухуцік з далёкай таямнічай планеты Вухуціі сустрэліся і пасябравалі. Дзеці разам падарожнічалі па космасе, тэлепартаваліся адно да аднаго ў госці, весяліліся, знаёміліся з жыццём на новых планетах, траплялі ў розныя цікавыя сітуацыі.
“Прыгоды лісачкі Красуні” – казачная аповесць пра абаяльную і вясёлую гераіню лісачку Красуню, якая перасялілася ў Дзівосны лес з мегаполіса. Яе гарадское мінулае мае таямніцу, якую яна не спяшаецца адкрываць…
“Новыя прыгоды лісачкі Красуні” – працяг прыгод лісачкі, якая нашла сярод лясной дзятвы шмат сяброў, а ім з гэтай мілай фантазёркай сумаваць ніколі не даводзіцца! Кніга раскажа пра вясёлыя прыгоды, цікавыя забавы, неверагодныя здарэнні і дэтэктыўныя гісторыі.
“Ключ ад Вялікай Каштоўнасці” – кніга-квэст, дзе жывуць міфалагічныя персанажы, знаёмыя нам з фальклору. Кажуць, некалі даўно яны існавалі, і нашы продкі часам бачылі іх на свае вочы. Старонкі гэтага выдання не толькі пакажуць міфічных істот, але і адкрыюць іх таямніцы.
За казкай – у бібліятэку! Чакаем вас!
Алена ЯКАЎЧЫК,
бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…