У сучаснай літаратуры для падлеткаў ёсць аўтары, якія ўмеюць гаварыць з чытачом на роўных аб складаных і важных тэмах: сяброўстве, каханні, канфліктах з бацькамі і пошуку свайго месца ў жыцці.
Дзятлаўская раённая бібліятэка прапануе кнігі для чытання, якія дапамогуць дзецям паглядзець на сябе з боку вачыма аўтараў.
Ульяна Арлова “Праз церні да… дома”. Антон Вітаркоў жыве ў інтэрнаце, куды яго аддалі бацькі, якія паехалі на заробкі за мяжу. Хлопец моцна пакутуе ад адзіноты і пастаянных сутычак з мясцовымі хуліганамі і вырашае ўцячы ў свой родны горад. Па дарозе ён падбірае малога Слаўку, які адбіўся ад бацькоў. Разам хлопчыкі адпраўляюцца ў нялёгкі і далёкі шлях…
Дзмітрый Мікалаеў “Мая сяброўка Караліна”. Падлеткавы ўзрост – гэта не толькі спрэчкі з бацькамі, але і пачатак новага этапу ў жыцці. Вось і для звычайнай дзяўчынкі Нікі, галоўнай гераіні аповесці, надышоў час новых сяброў і новых адносінаў…
Валянціна Быстрымовіч “Малако аднарога”. Галоўныя гераіні –пятнаццацігадовыя сяброўкі і аднакласніцы Янка і Галка. Яны ва ўсім падтрымліваюць адна адну і ніколі не кідаюць у бядзе. Цікавых ідэй у іх незлічонае мноства. Дзяўчынкі ідуць наперад з уласцівым іх узросту юнацкім максімалізмам, асабліва не аглядаючыся на перашкоды…
У кнігу Таццяны Шыпрошынай “Паход” увайшлі дзве аповесці – “Паход” і “Без двукоссяў”. Сяброўства, каханне, здрада. У паходзе выпрабоўваюцца не толькі моц ног і сіла рук – там правяраюцца душы. Героі аповесці “Без двукоссяў” перажываюць першае каханне. У гэтым пачуцці галоўнае – не хлусіць. Няма нічога больш цудоўнага і больш складанага, чым пражыць сваё жыццё без двукоссяў…
Серыя “Выпускны клас” 16+
Наталля Корсакава “Вінавата таямніца”. Гісторыя пра дзяўчынку Лену, якая прыходзіць у новую школу і ў новы клас. Мама Лены – сучасная бізнесвумэн – адкрывае чарговы філіял сваёй фірмы ў невялікім мястэчку, куды яны з дачкой вымушаны пераехаць. Як прымуць Ленку ў новым калектыве?
Алена ЯКАЎЧЫК,
бібліятэкар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#библиотека #книги
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…