Служба “адно акно”. Аб падаўжэнні “будаўнічай амністыі”

Спрошчаны парадак прыёмкі ў эксплуатацыю аб’ектаў будаўніцтва ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2022 года № 253 “Аб спрошчаным парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб’ектаў будаўніцтва”.

З 13 студзеня 2025 года Указам № 10 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь спрошчаны парадак прыёмкі ў эксплуатацыю аднакватэрных жылых дамоў і нежылых будынкаў, пабудаваных грамадзянамі без дазвольнай і праектнай дакументацыі, падоўжаны яшчэ на 3 гады. Заявы аб прыёмцы ў эксплуатацыю такіх пабудоў могуць быць пададзены грамадзянамі да 1 студзеня 2028 года. Мясцовым выканаўчым і распарадчым органам прадастаўлена права прымаць у эксплуатацыю вызначаныя аб’екты, пры гэтым яны не будуць прызнавацца самавольнымі. Указ дазваляе ўзаконіць самавольныя пабудовы, узведзеныя грамадзянамі на зямельных участках, атрыманых імі да 1 верасня 2022 года.

Звяртаем увагу! Па ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры неабходна звяртацца ў службу “адно акно” Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта з заявай і дакументамі, прадугледжанымі падпунктам 9.3.4 пункта 9.3 пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года № 200.

Нагадаем, служба “адно акно” размяшчаецца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца). Працуе па наступным графіку: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед. Субота, нядзеля – выхадныя дні. Для зручнасці грамадзян існуе папярэдні запіс па тэлефонах: 6-86-41, 142.

Станіслава ГАНЧАР,

галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

12 часов ago

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

15 часов ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

19 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!!

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

20 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

2 дня ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

2 дня ago