Майк прыляцеў у Беларусь, у прыватнасці ў Дзятлава, разам са сваёй мамай Ганнай па яе рабочых справах.
14-гадовы школьнік з Кітая ў нашым мястэчку не першы раз, але толькі цяпер яму ўдалося наведаць сярэднюю школу № 3 горада Дзятлава і займець сяброў за адзін дзень!
– Мы пазнаёміліся з Майкам дзякуючы майму тату, які па сваёй прафесійнай дзейнасці супрацоўнічае з мамай Майка, – расказвае васьмікласнік Жэня Голуб. – Тата прапанаваў мне падтрымліваць стасункі з аднагодкам з Кітая з дапамогай мабільнай камунікацыйнай сістэмы для перадачы тэкставых і галасавых паведамленняў WeChat – у цікавым месенджары, дзе я пішу на рускай мове, а Майк мне на кітайскай, але паведамленні мы атрымліваем кожны на сваёй.
Стасункі анлайн на працягу двух гадоў перараслі ў сапраўднае сяброўства паміж хлопчыкамі, а летам Майк з мамай і сям’ёй Жэні адправіліся ў невялікае падарожжа па Беларусі. Дагледжаныя палі, бязмежныя ландшафты, найпрыгажэйшая прырода, чысціня вакол, помнікі гісторыі, архітэктуры і культуры – усё гэта зрабіла незабыўнае ўражанне на Майка. Асабліва яму спадабаўся парк-музей інтэрактыўнай гісторыі “Сула”, дзякуючы наведванню якога кітайскі школьнік дакрануўся да гісторыі і культуры беларускага народа.
Але як і любога падлетка, Майка цікавілі яго беларускія аднагодкі: чым яны жывуць, у якой школе вучацца, якія прадметы вывучаюць, чым займаюцца ў вольны ад вучобы час. З дазволу дырэктара яму выпала ўнікальная магчымасць стаць на 1 дзень навучэнцам 8 “Б” класа сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава і наведаць усе ўрокі па раскладзе. Біялогія, англійская мова, інфарматыка – гэта і многае іншае чакала падлетка. На ўроку фізічнай культуры і здароўя Майк пагуляў з хлопцамі ў футбол і здаў нарматывы на выдатна. Нядзіўна, бо яго любімы прадмет у школе, як і ў хлопчыкаў 8 “Б” класа, таксама фізкультура.
А больш за ўсё Майку запомніліся ў нашай школе прасторныя класы і калідоры, прыгожа апранутыя вучні і, вядома ж, абед. Наварысты боршч, запечаную рыбу з бульбяным пюрэ, курыную катлету, вітамінную салату і кісель прынёс повар і з цікавасцю назіраў за рэакцыяй нашага кітайскага сябра. “Смачна! Вельмі смачна”, – такая была ацэнка Майка. Вось ён, хто па-сапраўднаму ацаніў новы пілотны праект па харчаванні ў беларускіх школах!
Наступнай па раскладзе – класная гадзіна ў форме адкрытага дыялога пра дружбу. У ходзе гутаркі нашы навучэнцы пазнаёміліся з кітайскім школьнікам бліжэй, расказалі яму аб сістэме адукацыі Беларусі і пагутарылі ў нефармальнай абстаноўцы. Дзякуючы маме Майка Ганне, якая дасканала валодае рускай мовай і выступіла перакладчыкам, дзятлаўскім школьнікам удалося пабрабязна даведацца пра школьнае жыццё кітайскага аднагодка. Дзеці былі здзіўлены, што ў класе Майка вучацца 54 чалавекі, паралель 8-ых класаў складае 26 класаў-камплектаў, што фарміруецца рэйтынг паспяховасці ў класе, дзякуючы якому можна “займець” месца на бліжэйшых да настаўніка партах. Дарэчы, наш кітайскі сябар вельмі дысцыплінаваны ў вучобе і займае 7-8 месца ў рэйтынгу паспяховасці класа. У кітайскіх школах у сярэднім 8 урокаў у дзень, перапынкі доўжацца 10-15 хвілін, школьныя прадметы такія ж, як і ў Беларусі, а вось сістэма ацэньвання адлюстроўваецца ў балах, якія могуць выходзіць за межы 100, канікулы часцей, экзаменацыйная кампанія такая ж сур’ёзная і шматгранная, маецца таксама школьная форма, якая, дарэчы, у кожным класе адрозніваецца. Атрымалі відэапрывітанне ад аднакласнікаў Майка і запісалі сваё.
Даўно скончыліся часовыя рамкі класнай гадзіны, але дзеці не спяшаліся дадому, абменьваліся кантактамі, спрабавалі наладзіць дыялог на англійскай мове, фатаграфаваліся, абдымаліся, тым самым дэманструючы адкрытасць і прыязнасць.
З замілаваннем назіраючы за ўсім, што адбывалася збоку, злавіла сябе на думцы, што няведанне мовы адзін аднаго зусім не з’яўляецца перашкодай для дружбы, наладжвання кантактаў. Пераглядаючы фотаздымкі з Майкам, успамінаю яго ўсмешку, словы пра тое, што яму вельмі спадабаліся беларусы – добрыя і адкрытыя. Ганаруся сваімі вучнямі, якія так хутка змаглі выклікаць прыхільнасць гэтага хлопчыка да сябе. Ганаруся сваімі землякамі – гасціннымі і прыязнымі. Ганаруся сваёй чыстай, светлай, мірнай і свабоднай краінай – роднай Беларуссю, якая заўсёды адкрыта для тых, хто прыязджае сюды з мірам і дабром!
Святлана УРБАН,
настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Заместитель главы Администрации Президента Ольга Чуприс раскрыла подробности законопроекта "Об амнистии в связи с Годом…
На афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах (nalog.gov.by) можна знайсці шмат карыснай інфармацыі. Так,…
Команда Дятловского района успешно выступила на осеннем первенстве Гродненской области по легкой атлетике среди юношей…
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…