Штогод прадпрыемства адзначае лепшых дзяцей супрацоўнікаў, якія на працягу навучальнага года вызначыліся па паспяховасці, заваявалі прызавыя месцы ў спартыўных, творчых конкурсах і спаборніцтвах.

І гэта ўжо стала добрай традыцыяй адкрытага акцыянернага таварыства.

Так, сёлета на базе адпачынку “Прывал”, што каля Гродна,  адбыўся ўрачысты канцэрт, прымеркаваны да Дня ведаў, у час якога генеральны дырэктар ААТ “Молочный Мир” Марына Анікеева ўручыла падарункі дзецям.

Марына Яўгенаўна не толькі падзякавала навучэнцам за выдатную вучобу і пажадала далейшых поспехаў, але і перадала ім дадатковыя грашовыя ўзнагароды, сумы якіх склалі ад 150 да 250 рублёў.

Удзел ва ўрачыстым канцэрце прымалі артысты мастацкай самадзейнасці прадпрыемства і самі дзеці, якія спявалі, гралі на гітары і цымбалах.

Таксама навучэнцы атрымалі шмат задавальнення і станоўчых эмоцый ад атракцыёнаў, канцэрта і той увагі, якая была ім аказана дарослымі.

Падрыхтавала да друку Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены ААТ “Молочный Мир”

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации