Па Дзятлаўшчыне ўпэўнена крочыць акцыя “У школу з Добрым Сэрцам!”, у час якой актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі наведваюць дзяцей з падарункамі.

На гэты раз першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык разам са старшынёй раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галінай Касцюк завіталі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава, дзе цяпер жывуць двое школьнікаў.

Дзяцей, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, удзельнікі акцыі павіншавалі з новым навучальным годам, пажадалі ім добрай вучобы, бадзёрага настрою. У падарунак ад гасцей выхаванцы атрымалі неабходныя канцылярскія прылады, адзенне і яркія паветраныя шары.

Акцыя “У школу з Добрым Сэрцам!” прадоўжыцца да 15 верасня, і кожны жадаючы можа прыняць у ёй удзел.

Наталля АВЯРЧУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
“Тата можа!” – праверка на трываласць, хуткасць, інтэлект
Дрэўца да дрэўца – зашуміць лес
Школьны мерыдыян

Школьны мерыдыян

21 октября, 2026

Похожие публикации