Моладзевыя сустрэчы. “Галоўны гарант нашага руху наперад”

Пад такой назвай з ініцыятывы раённага камітэта ГА “БРСМ” у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшла моладзевая дыялогавая пляцоўка з удзелам прадстаўнікоў райвыканкама, пракуратуры, ідэалагічнага актыву, святарства, актывістаў моладзевага і іншых грамадскіх аб’яднанняў раёна, членаў прафсаюза.

Прысутных павітала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. Яна адзначыла, што гэты моладзевы форум прысвечаны прававому падмурку нашай незалежнай дзяржавы – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая сёлета святкуе свой 30-гадовы юбілей.

У час работы дыялогавай пляцоўкі яе ўдзельнікі разам з гасцямі ў жывым дыялогу паразважалі аб важнасці Асноўнага Закона ў жыцці кожнага чалавека, пагаварылі аб гісторыі стварэння першай Канстытуцыі ў суверэннай рэспубліцы і канстытуцыйным развіцці краіны на сучасным этапе. Ключавы акцэнт у час форуму быў зроблены на захаванні гістарычнай пераемнасці пакаленняў: выхаванні беражлівых адносінаў да гістарычнага мінулага і сучаснасці, фарміраванні духоўна-маральных якасцяў асобы падрастаючага пакалення. Чаму гэта сапраўды важна патлумачыў пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго, а таксама азнаёміў прысутных з новымі фактамі па крымінальнай справе аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Марына Абрамчык, старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Вольга Цюшляева, дырэктар сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава Марына Нячай узгадалі галоўныя падзеі, якія тычацца станаўлення Беларусі як незалежнай дзяржавы. Было адзначана, што Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – гэта дзяржаўнае свята, якое мае сваю гісторыю. 15 сакавіка 1994 года грамадзяне нашай краіны зрабілі выбар на карысць захавання і ўмацавання традыцый і каштоўнасцяў беларускага народа, падтрымалі новы этап развіцця дзяржавы.

Духоўны аспект патрыятызму і любові да Айчыны закрануў клірык сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у Дзятлаве іерэй Аляксей Сцепановіч.

Дыялог атрымаўся канструктыўным і змястоўным.

Напрыканцы сустрэчы эксперты падвялі вынікі ў рамках тэмы і заклікалі ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі шанаваць, памятаць і ганарыцца сваёй спадчынай, цаніць Канстытуцыю як галоўны гарант нашага руху наперад.

Ірына СТЫРНІК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

11 часов ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

11 часов ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

11 часов ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

13 часов ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

13 часов ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

14 часов ago