Моладзевыя праекты. На зямлі гаспадар – на сяле ўладар

Раённы этап штогадовага сямейнага сельскагаспадарчага праекта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Уладар сяла” сезона-2025 прайшоў на Дзятлаўшчыне. Сёлетнія выпрабаванні для самых актыўных, працавітых, крэатыўных сельскіх сем’яў раёна ладзіліся ў аграгарадку Жукоўшчына.

У творчасці і працоўных заданнях на вядзенне вясковага быту спаборнічалі пяць сямейных камандаў: Вайтушкаў з сельскагаспадарчага філіяла “АграМілк”, Літвінскіх з ААТ “Граніт-Агра”, Жуйковых з КСУП “Жукоўшчына”, Дваранінаў, якія прадстаўлялі сярэднюю школу № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, Каткоўскіх – гімназію № 1 горада Дзятлава.

“Хварэлі” за ўдзельнікаў праекта і падтрымлівалі іх дружнымі апладысментамі сябры, калегі, госці свята.

Як нагадала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, моладзевы праект “Уладар сяла” скіраваны на папулярызацыю сельскагаспадарчых прафесій, захаванне сямейных і нацыянальных традыцый, замацаванне моладзі ў беларускіх вёсках і аграгарадках. На Дзятлаўшчыне яго арганізатарамі з’яўляюцца аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, раённыя камітэты ГА “БРСМ” і Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”.

Стартавала спартыўнае сельскае свята са знаёмства і конкурсу візітовак “Давайце пазнаёмімся”. Свае сямейныя традыцыі і захапленні каманды папулярызавалі ў вершах і песнях, а таксама праз творчыя выставы.

Аднак вясковыя жыхары павінны яшчэ хутка і ўмела спраўляцца з бытавымі справамі, таму ад словаў перайшлі да рэальнага задання –  сельскай спартыўнай эстафеты, дзе дружна насілі ваду і збіралі бульбу. Сур’ёзным выпрабаваннем стаў конкурс “Дрывасек”, бо дарослым неабходна было распілаваць палена двухручнай пілой, насекчы і скласці дровы. Затым разам з дзецьмі прыступілі да назапашвання на зіму садавіны.

Каб у канкурсантаў былі хвілінкі “перавесці дух”, а ў журы – ацаніць іх спрыт і старанне, сваімі песнямі, жартамі і музычнымі падарункамі ўдзельнікаў сельскага свята радавалі работнікі культуры.

Яркім і доўгачаканым момантам сустрэчы стала цырымонія ўзнагароджання.

– Старанняў у час іспытаў прыкладзена шмат, дзякуй вам за актыўнасць і падрыхтоўку, – падзякаваў удзельнікам Уладзімір Казак. – Адрозненне паміж вынікамі невялікае: літаральна адзін-два балы, таму прайграўшых няма – усе прызёры. Віншую вас!

Абсалютнымі пераможцамі, уладальнікамі тытула “Уладар сяла” і дыплома І ступені сталі Літвінскія. На другой ступені п’едэстала аказаліся сем’і Вайтушкаў і Каткоўскіх. Пачэснае трэцяе месца заваявалі Двараніны і Жуйковы. Сем’і атрымалі падарункі ад арганізатараў раённага этапу праекта і прадпрыемстваў, дзе працуюць.

– Нягледзячы на дождж, настрой цудоўны, – падзяліліся ўражаннямі ад перамогі Вольга і Яўген Літвінскія. – Гэта трэці раз, калі ўдзельнічаем у раённым этапе праекта, і ўсе тры разы – вынікова. Два гады таму занялі другое месца, летась і сёлета заваявалі раённую перамогу. Рыхтаваліся старанна, праўда, не вельмі доўга – дапамагаў ранейшы вопыт. Упэўнены, што абласны этап будзе складаны, бо там збяруцца лепшыя з лепшых сем’яў Прынёмання, тым не менш, мы гатовы скласці ім канкурэнцыю і абараняць гонар Дзятлаўшчыны.

Абласны этап-2025 моладзевага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла” пройдзе 26 чэрвеня. Мяркуецца, што Дзятлаўшчыну на ім прадставяць раённыя лідары.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

9 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

9 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

10 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

10 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

11 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago