На Дзятлаўшчыне вызначылі лепшых гумарыстаў: у раёне прайшоў адборачны тур абласнога фестывалю клуба вясёлых і знаходлівых “У будучыню – з усмешкай!”.
Маладыя таленты паспаборнічалі ў крэатыве і артыстызме, падрыхтаваўшы свае візітоўкі. За права прадстаўляць раён на абласным узроўні змагаліся пяць каманд: “Зумеры на мінімалках” гімназіі № 1 горада Дзятлава, “Смайл9” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, “Супердзеткі” Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна, “Краш” Казлоўшчынскай і “УлыбКласс” Дварэцкай сярэдніх школ.
Іх выступленні ацэньвала кампетэнтнае журы ў саставе загадчыцы аддзялення дадатковай адукацыі Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ірыны Мішчанка, прадстаўніка раённага камітэта ГА “БРСМ” Наталлі Маркавай, рэжысёра раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Анастасіі Цяцерынай.
Па выніках напружанай барацьбы і падліку балаў перамогу атрымала каманда “Зумеры на мінімалках” гімназіі № 1 горада Дзятлава, якая будзе прадстаўляць наш раён на абласным этапе фестывалю КВЗ у Гродне.
Ксенія ПЫШКО, Ксенія АХРАМОВІЧ,
карэспандэнты моладзевага медыяцэнтра “КУБ” Дзятлаўскага РЦДАДіМ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…