У горадзе Шчучыне адбыўся ІІІ злëт моладзевага прафсаюзнага актыву Гродзеншчыны. Ён сабраў каля 80 прадстаўнікоў працуючай моладзі са Шчучынскага, Дзятлаўскага і Мастоўскага раёнаў – спецыялістаў усіх сфер. Дзятлаўшчыну на ёй прадстаўлялі настаўнікі англійскай мовы Круцілавіцкай базавай школы Карына Папко і Вераніка Няволіна, Дварэцкай сярэдняй школы Дзмітрый Мордань, педагог-псіхолаг гімназіі № 1 горада Дзятлава Карына Юшкевіч.
Трэнінгі і дыялогавая пляцоўка праходзілі з удзелам экспертаў у галіне працоўнага права, аховы працы. Абмяркоўвалі асноўныя аспекты абароны працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў моладзі, прафілактыку вытворчага траўматызму, ролю інтэрнэт-рэсурсаў у павышэнні эфектыўнасці дзейнасці пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.
Удзельнікі злëту ўсклалі кветкі да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у скверы горада Шчучына.
Яны наведалі вядучыя прадпрыемствы Шчучынскага раёна – ТАА “Праймилк” і “Логал-Био”, пазнаёміліся з іх гісторыяй узнікнення і работай, дасягненнямі і заслугамі калектываў.
Для гасцей падрыхтавалі таксама экскурсіі па былым палацы Друцкіх-Любецкіх.
Падрыхтавала да друку Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga