З 12 па 15 лістапада ў Мінску прайшоў ІІІ Форум Саюзнай дзяржавы “Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс”. Гродзеншчыну на сустрэчы прадстаўлялі чатыры чалавекі, у тым ліку дырэктар Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Алена Круглова.

– Спачатку ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце адбыўся сход Асацыяцыі школ Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, у якую ўваходзіць і наша ўстанова, – расказала Алена Стэфанаўна. – На ім падвялі вынікі 2024-2025 навучальнага года і намецілі планы на 2026-ы, абмеркавалі пытанні метадычнага суправаджэння праектаў, звязаных з духоўна-маральным і патрыятычным выхаваннем моладзі, прапанавалі варыянты сумесных акцый і конкурсаў. Усяго ў Асацыяцыю ўваходзяць 882 установы адукацыі (606 расійскіх і 276 беларускіх), а на форум былі запрошаны па 30 іх кіраўнікоў з кожнага боку.

Перад адкрыццём работы форума яго ўдзельнікі ўсклалі кветкі да Манумента Перамогі – мемарыяла ў памяць аб савецкіх воінах, партызанах і падпольшчыках, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сёлета гэта мерапрыемства было прысвечана 80-годдзю Перамогі.

На пленарным пасяджэнні, якое праходзіла на пляцоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выступілі эксперты ў вобласці вывучэння гісторыі, навукі і адукацыі, работнікі музейнай сферы, якія даследуюць тэму Вялікай Айчыннай вайны і дапамагаюць новым пакаленням не губляць нітку сувязі са слаўным мінулым сваіх краін.

Пасля пасяджэння адбылася работа пяці тэматычных секцый. Педагогі Асацыяцыі школ Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь працавалі ў секцыі “Фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцяў у працэсе выхавання новага пакалення: актуальныя пытанні гістарычнай адукацыі”. Аб рабоце па патрыятычным выхаванні моладзі выступілі ўдзельнікі секцыі.

Я падзялілася вопытам работы нашай установы адукацыі па тэме “Фарміраванне духоўнасці і патрыятызму ва ўмовах сучаснай школы”.

Стварэнне падобных ініцыятыў дапамагае выхоўваць у дзяцей гонар за гераічнае мінулае, пабуджае не забываць пра трагічныя падзеі, каб не дапусціць іх паўтарэння ў будучым. Вельмі важна далучыць навучэнцаў да пошукавай дзейнасці, даючы ім магчымасць дакрануцца да гісторыі і адчуць яе.

Форум дазволіў абмяняцца вопытам такой работы, пазнаёміцца з лепшымі практыкамі калег.

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации