Член моладзевага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, настаўнік-дэфектолаг Ангеліна Мазура і член савета маладых адвакатаў абласной калегіі Эдзіта Перажок правялі сустрэчу з навучэнцамі Хвінявіцкай сярэдняй школы ў рамках грамадска-прававога праекта “Моладзь у праве”.

Яны абмеркавалі праблему булінгу, якая сёння становіцца адной з самых вострых сярод моладзі. Эдзіта Перажок растлумачыла правы і магчымасці абароны, а таксама расказала аб працэдурах звароту па дапамогу, што асабліва важна ў сітуацыі пагрозы або насілля з боку аднакласнікаў, падкрэсліла, што гэта не праява слабасці, а смелы крок адстаяць свае правы і годнасць.
Разам з навучэнцамі яны разгледзелі рэальныя выпадкі, жыццёвыя сітуацыі і далі практычныя парады, як прадухіліць булінг, узаемадзейнічаць з праваахоўнымі органамі і кіраўніцтвам школы. Ангеліна Мазура падкрэсліла важнасць падтрымкі з боку аднагодкаў і настаўнікаў, а таксама неабходнасць развіцця талерантнасці і ўзаемаразумення ў калектыве.

Такія сустрэчы дапамагаюць навучэнцам зразумець, як важна змагацца з булінгам і абараняць правы тых, хто пацярпеў ад яго.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga