Такая прапанова прагучала да членаў моладзевага парламента, які працуе пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў, у час іх сустрэчы са старшынёй райсавета Аляксандрам Бараноўскім і была ім падтрымана.
Мерапрыемства праходзіла ў рамках рэспубліканскага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна”. Члены моладзевага парламента на чале з каардынатарам іх дзейнасці, метадыстам Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Ірынай Мішчанка сустрэліся з Аляксандрам Станіслававічам у райвыканкаме, у яго рабочым кабінеце. Навучэнцам было асабліва цікава адчуць дзелавую атмасферу, якая пануе ў будынку, дзе вырашаюцца галоўныя пытанні раёна.
Аляксандр Бараноўскі расказаў моладзі, хто такія дэпутаты раённага Савета, на які тэрмін іх выбіраюць, чым яны займаюцца, а таксама падзяліўся сваімі ўражаннямі ад удзелу ў VI Усебеларускім народным сходзе, дзе ён прымаў удзел у складзе дэлегацыі Дзятлаўшчыны.
Напрыканцы размовы госці задалі свае пытанні Аляксандру Станіслававічу. Маладых людзей цікавіла, ці выдадуць ім пасведчанні членаў моладзевага парламента, якімі якасцямі павінен валодаць народны выбраннік, з якімі пытаннямі жыхары раёна найчасцей звяртаюцца да дэпутатаў.
Асабліва спадабалася Аляксандру Бараноўскаму моладзевая прапанова аб супрацоўніцтве. Ён падкрэсліў, што заўсёды толькі “за” карысныя справы, асабліва калі яны аб’ядноўваюць старэйшае і маладое пакаленне актыўных грамадзян.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…