Наша краіна рыхтуецца да важнай палітычнай падзеі – 25 лютага адбудзецца адзіны дзень галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання.

Чаму трэба быць актыўнымі грамадзянамі і прыйсці на выбарчыя ўчасткі, гавораць маладыя жыхары нашага раёна.

Вадзім Лагуцік, інжынер-энергетык ААТ “Дварэц-Агра”:

– Мне 23 гады, і ўпершыню я галасаваў у 19 гадоў на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На выбарчы ўчастак тады мяне прывяло пачуццё абавязку, тым больш што праходзіў тэрміновую службу ў арміі.

Прымаючы ўдзел у галасаванні, мы выбіраем будучыню для сваёй краіны. Мне хочацца, каб яна была шчаслівай, мірнай, паспяховай.

Я працую інжынерам-энергетыкам, работа і калектыў мне падабаюцца. Безумоўна, кожны з маладых грамадзян нашай краіны жадае, каб і надалей у нас была магчымасць спакойна працаваць і будаваць свой лёс, а для гэтага неабходна актыўна прыйсці на выбарчыя ўчасткі і зрабіць свой выбар.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации