Моладзь і кіраўніцтва раёна навялі парадак каля помніка

У час раённага суботніка па добраўпарадкаванні аб’ектаў і тэрыторый населеных пунктаў каля помніка Іосіфу Філідовічу наводзіў парадак сапраўдны працоўны дэсант.

У яго ўвайшлі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, дэпутаты і члены вучнёўскай палаты  моладзевага савета VIII склікання пры раённым Савеце дэпутатаў.

Разам яны прыбралі апалае лісце каля помніка і ў скверы за ім. Сустрэча атрымалася цёплай і выніковай, у час яе моладзь навучылася ў дарослых духу калектыўнай працы і абмеркавала надзённыя справы ў раёне.

Андрэй Садоўскі адзначыў пазітыўны эфект такіх мерапрыемстваў:

– Гэта не першая асенняя акцыя ў раёне: на працягу месячніка па навядзенні парадку кожную пятніцу выйсці на дзве-тры гадзіны, каб горад да выхадных быў чысты. Сёння разам з моладзевым саветам працуем на раённым суботніку ў скверы Філідовіча.

–Як паказвае сябе моладзь у рабоце?

– Выдатна. Гэта маладыя патрыёты сваёй краіны, якія маюць сваю цвёрдую грамадзянскую пазіцыю як у грамадскім жыцці, вучобе, так і ў рабоце. Актыўныя, ініцыятыўныя, яны праяўляюць жывую цікавасць да ўсяго, што адбываецца на Дзятлащшчыне. Гледзячы на іх, мы, дарослыя, спакойныя за будучыню нашага краю і краіны.

– На што будуць накіраваны грошы, заробленыя ў час суботніка?

– Акумуляваныя сродкі прызначаюцца для развіцця сацыяльнай сферы. І калі асноўныя яе патрэбы мы закрываем са сродкаў раённага бюджэту, то збор ад раённага суботніка можа быць карысным якраз у рэалізацыі моладзевай палітыкі.

– Суботнік – гэта традыцыя з савецкай спадчыны. Ці захоўвае яна актуальнасць сёння?

– Працаваць разам на карысць роднага краю – тое, што будзе папулярна і сучасна заўсёды. Сённяшняе мерапрыемства паказала, што моладзь падхоплівае ад нас лепшыя працоўныя традыцыі, каб панесці іх далей па жыцці і перадаць наступным пакаленням. Што тычыцца дзятлаўчан, то такія мерапрыемствы прывучылі кожнага з нас быць гаспадарамі на сваёй зямлі і падтрымліваць чысціню нават без нагоды.

Член вучнёўскай палаты  моладзевага савета Лізавета Якубоўская падзялілася сваімі ўражаннямі ад работы з дарослымі:

– Сёння мы, члены моладзевага парламента, прыйшлі папрацаваць на суботніку разам з дарослымі. Мы пастаянна праводзім школьныя суботнікі, аднак з кіраўніцтвам раёна даводзіцца працаваць упершыню. Адказна, хвалююча, але разам, думаю, мы з усім справімся. Бо наводзіць парадак на роднай зямлі – абавязак кожнага з нас.

Начальнік Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый Святлана Панасюк падзялілася меркаваннем, што суботнік – добрая традыцыя, якую трэба падтрымліваць:

– Прыемна разам са сваімі калегамі выйсці і папрацаваць ад душы. Галава адпачывае, настрой на свежым паветры павышаецца. Наперадзе – выхадныя ў чыстым, прывабным родным горадзе. Дзякуй усім, хто клапоціцца аб прыгажосці роднага краю і працуе з намі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Як праверыць, ці інтэрнэт-магазін сапраўдны?

Ажыццяўленне пакупак анлайн для беларусаў стала звычайным. У інтэрнэт-прасторы ёсць вялікі выбар магазінаў. Як праверыць…

6 минут ago

На каго палююць і дзе адпачываюць на Дзятлаўшчыне?

У асенне-зімовы сезон Дзятлаўскі раён традыцыйна становіцца месцам прыцягнення для аматараў палявання не толькі з…

9 минут ago

Гимназисты в гостях у спасателей

В период осенних каникул одними из первых пожарную аварийно-спасательную часть №1 города Дятлово посетили воспитанники…

17 минут ago

Более 11 млн тонн зерна с учетом рапса и кукурузы намолотили в Беларуси

В Беларуси в сельскохозяйственных организациях и крестьянско-фермерских хозяйствах намолочено зерновых с учетом рапса и кукурузы…

15 часов ago

Ключы ад мікрааўтобуса для пансіяната “Колас”

Каля сцен Брэсцкай крэпасці ў час урачыстай цырымоніі з удзелам намесніка міністра працы і сацыяльнай…

15 часов ago

Ко Дню Октябрьской революции в Дятлово отремонтируют памятник В. И. Ленину

https://www.youtube.com/embed/mw7bQRrM9ZY Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

15 часов ago