Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі да ўборачнай кампаніі праверыла 1 тыс. 85 аб’ектаў аграпрамысловага комплексу. Аб гэтым 3 жніўня паведаміў намеснік начальніка Упраўлення аварыйна-выратавальных службаў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый МНС Анатоль Балябін на прэс-канферэнцыі, прысвечанай забеспячэнню бяспекі і папярэджанню надзвычайных сітуацый у перыяд правядзення ўборачнай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


“Да гэтага часу наша ведамства правяло праверкі 1 тыс. 85 суб’ектаў гаспадарання, па выніках якіх былі вынесены прадпісанні аб устараненні выяўленых парушэнняў. Магу сказаць, што такія меры па папярэджанні пажараў маюць толькі станоўчы вынік, аб чым сведчыць змяншэнне колькасці пажараў на аб’ектах аграпрамысловага комплексу”, – адзначыў Анатоль Балябін.

Паводле яго слоў, 40 працэнтаў узгаранняў на сельскагаспадарчых прадпрыемствах адбываецца па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём. Парушэнне правіл арганізацыі работы і бяспечнай эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання з’яўляюцца прычынай пажару ў 19 працэнтах выпадкаў, а 11 працэнтаў узгаранняў адбываецца з-за парушэння правіл бяспечнай эксплуатацыі печаў і цеплагенерыруючых агрэгатаў.

Ад імя МНС Беларусі Анатоль Балябін заклікаў грамадзян выконваць правілы пажарнай бяспекі паблізу сельскагаспадарчых угоддзяў і быць максімальна асцярожнымі ў абыходжанні з агнём.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации