У лютым свой юбілейны дзень нараджэння адзначыла  Надзея Філімонаўна Канявега.

Гэта выдатны педагог, надзейны сябар, цудоўная маці і бабуля.

Нарадзілася Надзея Філімонаўна на Брэстчыне, у Івацэвіцкім раёне. З сярэдзіны 80-х гадоў звязала сваё жыццё з Дзятлаўшчынай, але сувязь з малой радзімай не страціла.

З 1984 года  і  да закрыцця працавала ў Дзятлаўскай школе-інтэрнаце, спачатку выхавальніцай, затым намесніцай дырэктара па выхаваўчай рабоце. Гэты перыяд жыцця Надзея Філімонаўна  лічыць галоўным у сваім  лёсе  і ўспамінае яго з асаблівай цеплынёй. Менавіта ў гэты час ёй давялося сустрэцца з людзьмі, адданымі сваёй рабоце, у якіх яна вучылася працаваць годна, выхоўваць сваіх вучняў на ўласным прыкладзе, якія прынялі ўдзел у яе станаўленні як педагога.  Гэта была сапраўдная каманда аднадумцаў, якая стварала аптымальныя ўмовы для выхавання дзяцей, пазбаўленых бацькоўскай любові.  Разам яны вучылі іх жыць, любіць, працаваць, імкнуцца да мары. Надзея Філімонаўна памятае ўсіх сваіх выхаванцаў. Яе жыццёвая мудрасць, душэўная шчодрасць і проста добрая парада дапамагалі ім пазнаваць цікавы свет, знаходзіць тыя духоўныя арыенціры, якія патрэбны ім у жыцці, пераадольваць цяжкасці. І зараз сувязь з яе выпускнікамі не згублена. Сацыяльныя сеткі дапамагаюць даведацца, як склалася іх жыццё.  А яны, у сваю чаргу,  таксама цікавяцца лёсам  людзей, якія далі ім пуцёўку ў жыццё.

Надзея Філімонаўна  —  гэта чалавек, пра якога можна сказаць: “Яна ніколі не сядзіць на месцы”. Пасля закрыцця школы-інтэрната прадоўжыла працу ў Круцілавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе . Сёння Надзея Філімонаўна –намесніца  дырэктара па выхаваўчай рабоце Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы. Педагог заўсёды натхнёна,  з душой  падыходзіць да сваёй справы, і дзеці гэта адчуваюць, калегі па працы – цэняць.

Па жыцці Надзея Філімонаўна – аптыміст. Яна ўпэўнена: што б ні здарылася – усё наладзіцца.  У яе цудоўная сям’я, якой яна ганарыцца і пра якую заўсёды     расказвае  з  пяшчотай  і цеплынёю. Любоў да прафесіі, адданасць сваёй справе яна перадала сваёй дачцэ, якая таксама стала настаўніцай, прадоўжыла яе справу.

“Добрых людзей ты ўсюды шукай – кепскія знойдуцца самі,” – пяецца ў вядомай песні. Надзея Філімонаўна — сама чалавек добры, таму і людзі ёй сустракаюцца  ў жыцці такія ж.

Алена КАЛОДЗІЧ,
настаўніца сярэдняй школы № 3 г. Дзятлава

 

administrator

Recent Posts

Чаму не працуюць і на якія сродкі жывуць?

У Новаяльнянскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным…

17 часов ago

Якія гібрыды кукурузы лепш пасеяць?

Раённы семінар-прэзентацыя для кіраўнікоў і галоўных аграномаў гаспадарак Дзятлаўшчыны з дэманстрацыяй у полі гібрыдаў кукурузы…

18 часов ago

Засцеражы сябе на дарозе!

Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань прыкметным у цёмны час сутак” праходзіць у Беларусі для павышэння бяспекі…

18 часов ago

Наводзім чысціню ў парку

На Дзятлаўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні. Работнікі раённага выканаўчага камітэта зноў выйшлі ў гарадскі цэнтральны…

19 часов ago

Дятловчан и гостей города приглашаем на районную сельскохозяйственную ярмарку

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

19 часов ago

Безопасность начинается с дома: спасатели проводят профилактическую работу в жилом секторе

С наступлением отопительного сезона риск возникновения пожаров в жилом секторе традиционно возрастает. Чтобы предотвратить беду…

19 часов ago