Паміж супрацоўнікамі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі і прадстаўнікамі грамадскай арганізацыі “Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія ў Рэспубліцы Комі” адбыўся міжнародны тэлемост

у рамках рускага праекта “Паэзія без межаў”. Ён садзейнічаў развіццю міжнародных сацыякультурных адносінаў паміж рускім і беларускім народамі, абмену вопытам работы па далучэнні карыстальнікаў да паэзіі.

У студзені 2025 года Дзятлаўскі раён адсвяткаваў 85-гадовы юбілей, таму пасля кароткага знаёмства з яго гісторыяй і дасягненнямі перайшлі да галоўнай тэмы абмеркавання – творчасць мясцовых паэтаў і формы работы па зацікаўленасці карыстальнікаў бібліятэкі іх творамі. Дзятлаўчане адзначылі, што работа ў гэтым кірунку заключаецца ў тым, каб творы пісьменнікаў-землякоў не былі забытымі. Гэтаму садзейнічае правядзенне паэтычных вечароў, прэзентацый кніг, юбілейных літаратурных гадзін. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі зачыталі вершы Яўгена Мацвеева, Алены Абрамчык, Раісы Лакіза, Алены Малько і іншых, паказалі кнігі з краязнаўчага фонду.

Вершаваную эстафету падхапілі прадстаўнікі грамадскай арганізацыі з расійскага боку:  мясцовыя паэткі Святлана Гаварухіна, Надзея Лосева, а таксама народная артыстка Рэспублікі Комі Марыя Чукарава. Яны чыталі вершы на рускай мове і мове комі пра вайну, каханне, прыроду. Паэтка Святлана Гаварухіна паабяцала даслаць у Дзятлаўскую бібліятэку зборнік сваіх вершаў.

У Доме дружбы народаў у горадзе Сыктыўкар для дзятлаўчан прагучалі песні на словы мясцовых аўтараў у выкананні народнага хору “Купалінка” і хору “Эжва катыд”.

Усе ўдзельнікі сустрэчы выказалі ўзаемнае жаданне прадоўжыць прафесійныя стасункі і абмен вопытам.

Вольга БОЙКА,

дырэктар бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации