Categories: Падзеі

Мітынгі памяці прайшлі ва ўсіх сельсаветах Дзятлаўшчыны

Сёння роўна ў 12 гадзін дня ва ўсіх сельскіх саветах Дзятлаўскага раёна і ў райцэнтры прайшлі ўрачыстыя мітынгі, прысвечаныя 72-й гадавіне Вялікай Перамогі, памяці воінаў і мірных жыхароў, загінулых у ваенныя гады.

У аграгарадку Дварэц ля помника загінулым воінам сабраліся мясцовыя жыхары, прыдстаўнікі мясцовай і раённай улады, духавенства, школьнікі і дашкольнікі, іх настаўнікі і выхавальнікі. На мерапрыемства прыбылі старшыня Дзятаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Алег Драгунскі, намеснік старшыні Дзятлаўскай арганізацыі афіцэраў Валянцін Абухаў.

Мітынг сваім выступленнем адкрыў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік.

— Страшны лёс Хатыні падзялілі шэсць вёсак нашага раёна — Вялікая Воля, Трахімавічы, Гарадкі, Дубраўка, Чарлёнка, Дубароўшчына. 1419 воінаў, нашых землякоў, на вярнуліся з франтоў вайны, — нагадаў трагічную гісторыю Аляксандр Міхайлавіч. Ён заклікаў заўжды шанаваць подзвіг суайчыннікаў у Вялікай Айчыннай вайне і павіншаваў прысутных з надыходзячым Днём Перамогі.

Да прысутных звярнулася старшыня Дварэцкага сельвыканкама Тамара Перапечына якая з жалем зазначыла, што на тэрыторыі Дварэцкага сельсавета не засталося жывых ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. У 2016 годзе пайшлі з жыцця Мікалай Аляксандравіч Андура і Іван Мікалаевіч Бузук. Але, дадала яна, памяць пра ветэранаў і павага да подзвігу пераможцаў неўміручая, а значыць не парвецца повязь пакаленняў.

Памаліўся за загінулых у гады вайны і павіншаваў прысутных з надыходзячым святам ксёндз Віктар, настаяцель касцёла Божага цела аграгарадка Дварэц. Са словамі віншавання з надыходзячым Днём Вялікай Перамогі звярнуліся ўдзельніцы Дварэцкага савета ветэранаў працы, у іх выкананні прагучала песня «Дзень Перамогі».

Дварэцкія школьнікі сустрэлі надыходзячую 72-ю гадавіну перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне тэатралізаванай мініяцюрай і пранікнёнымі вершамі саветскіх паэтаў. Разам з супрацоўнікамі Дварэцкага дома культуры, а таксама Марынай Варган і Ганнай Харлінскай прысутныя ўзгадалі вядомыя франтавыя і пераможныя песні.

Мітынг завяршыўся ўскладаннем вянкоў, гірляндаў і кветак да помніка воінам, загінулым у Вялікай Айчыннай вайне.

Н. АВЯРЧУК

Фота Н. АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

8 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

10 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

10 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

12 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

12 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

13 часов ago