Мітынг-рэквіем і Усебеларуская хвіліна маўчання на Дзятлаўшчыне (+відэа)

Каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў горадзе Дзятлаве прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны трагічнаму дню пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Жыхары райцэнтра і госці горада, кіраўніцтва раёна, работнікі арганізацый, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і школьнікі ўзгадалі тых, хто цаной свайго жыцця абараняў Радзіму, замучаных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і пазбаўленняў. Узнавілі ў памяці падзеі самай доўгай і крывавай вайны ў гісторыі нашай краіны.

Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец нагадаў прысутным, што напярэдадні памятнай трагічнай даты ў межах абласной патрыятычнай эстафеты “80 гадоў смутку і памяці” на Дзятлаўшчыну прыбыў Вечны агонь, узяты ад брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у Гродне. Лампада, запаленая там, сімвалізуе адзінства беларусаў у памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.

– Пакульмы помнім подзвігі і страты самай страшнай вайны у нашай гісторыі, мы не дапусцім паўтарэння тых гадоў, – адзначыў Генадзь Тадэвушавіч. – Вечная слава загінулым героям вайны, вечная пашана жывым. 

Да прысутных звярнулася першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык:

– 22 чэрвеня – жалобная дата для беларусаў. У гэты дзень мы ўспамінаем пра загінулых у баях і дзякуем ветэранам, якія жывуць сярод нас. Мы адчуваем гонар за наш народ, бо менавіта ў такія моманты яднання па-сапраўднаму ўсведамляем, як важна захоўваць мір на зямлі, быць патрыётам сваёй краіны. Бессмяротны подзвіг салдат навечна застанецца ў нашых сэрцах і будзе служыць самым яркім прыкладам стойкасці і гераізму для ўсёй нацыі.

Роўна апоўдні ў памяць аб загінулых у Вялікай Айчыннай вайне воінах і мірных жыхарах у Дзятлаве і ў кожным населеным пункце раёна, як і па ўсёй Беларусі, прайшла агульнанацыянальная хвіліна маўчання. Яна суправаджалася жалобным гукам царкоўных званоў.

Удзельнікі мітынгу-рэквіему пакланіліся подзвігу продкаў, усклалі да помнікаў кветкі і вянкі.

Такія ж урачыстыя цырымоніі прайшлі ва ўсіх сельскіх саветах нашага раёна.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко — педагогическим работникам: обучая и воспитывая детей, вы строите будущее Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…

1 час ago

5 октября стартует профилактическая акция «Молодёжь за безопасность»

Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…

5 часов ago

Поздравление председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Днем учителя

Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…

9 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Вераніка Фабішэўская: “Заўсёды бачыла сябе толькі настаўнікам”

Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…

9 часов ago

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…

10 часов ago

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

1 день ago